Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 23 сакавіка 1990 года[1].
Спачатку музей змяшчаўся ў будынку па вуліцы Старавіленская, 14 (сёння там знаходзіцца адзін з двух філіялаў музея — «Гасцёўня Уладзіслава Галубка»). У 2001 годзе музей пераехаў ў спецыяльна адрэстаўраваны для яго будынак у Музычным завулку[1].
Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку, так званым «Доме масонаў». Рэстаўрацыя будынку працягвалася амаль дзесяць гадоў, у гэты час збіралі і экспанаты для будучага музея[2].
Акрамя прагляду экспазіцыі ў музеі можна пабачыць лялечны спектакль у батлейцы, таксама ладзяцца музычныя вечарыны.
Remove ads
Філіялы
Музей мае 2 філіялы: «Музей гісторыі беларускага кіно» (вул. Свярдлова, 4) і «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» (вул. Старавіленская, 14).
Калекцыі
Асноўны фонд музея на канец 2010 г. складаў больш за 25 000 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — больш за 2500 адзінак. Агульная плошча экспазіцыі складае 362 кв. м. Музей мае 10 экспазіцыйных і адну выставачную залу[1].
Усе экспанаты падзяляюцца на калекцый[1]:
- музычныя інструменты
- нотныя рукапісы
- дакументальныя матэрыялы
- фотаздымкі і фотарэпрадукцыі
- афішы і праграмы
- выяўленчыя матэрыялы
- фоназапісы
- відэазапісы
- рэдкія друкаваныя выданні
- мемарыяльныя рэчы
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads