Арсень Мікалаевіч Насонаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арсен Мікалаевіч Насонаў (27 жніўня 1898, Еўпаторыя — 23 красавіка 1965) — рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1944).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1922 годзе Петраградскі ўніверсітэт. Працаваў у Дзяржаўным Эрмітажы, потым у маскоўскай групе Гістарычна-археалагічнага інстытуту АН СССР, Інстытуце гісторыі АН СССР. Вывучаў гісторыю Русі эпохі феадалізму, гістарычную геаграфію, крыніцазнаўства.
Выявіў і даследаваў больш за 1000 старажытных рукапісаў з летапіснымі тэкстамі, выдаў многія рускія летапісы. У працы «Руская зямля і ўтварэнне тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы», якая выдадзеная ў 1951, даследаваў Полацкую, Тураўскую, Берасцейскую землі. Паводле яго меркаванняў, Літва ў 12 ст. размяшчалася на суседстве з Мінскам і плаціла даніну Полацку. Ён прааналізаваў працэс фарміравання і росту тэрыторыі Полацкай зямлі, прычыны барацьбы Полацка з Кіевам, а таксама выказаў меркаванне пра мясцовае паходжанне першага полацкага князя Рагвалода.
Remove ads
Зноскі
- WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 15 красавіка 2025.
- Насонов Арсений Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads