Артавазд II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Артавазд II (пам. 31 да н.э.) — цар Арменіі Вялікай у 56-34 да н.э., сын Тыграна II. Спалучаў кіраванне дзяржавай з заняткамі гісторыяй і нават драматургіяй, заснавальнік армянскай іншамоўнай літаратуры. Лічыцца заснавальнікам армянскага тэатра. Змагаўся за ліквідацыю залежнасці ад Рыма.
Remove ads
Біяграфія
Ухіліўшыся ад пастаўкі Рыму ваенных кантынгентаў супраць Парфіі, абяцаных па Арташатскаму міру, Артавазд выступіў у саюзе з парфянамі. Калі рымскі вайскавод Крас загінуў у бітве з парфянскім вайскаводам Сурэнам пры Карах (Харане) у Месапатаміі (53 г. да н.э.), Сурэн даслаў яго галаву цару Парфіі, які знаходзіўся ў Арташаце на вяселлі свайго спадчынніка з дачкой Артавазда. Абодва цара прысутнічалі на прадстаўленні «Вакханак», трагедыі Еўрыпіда, і акцёр вынес замест бутафорскай галавы, якая патрабавалася па ходзе дзеяння, галаву Краса, са словамі: «вось рогі аленя, забітага намі на шчаслівым паляванні».
Паражэнне рымлян у бітве з парфянамі пры Карах у 53 да н.э. і гібель Краса дазволілі Артавазду зноў далучыць да Арменіі захопленыя раней Рымам Сафену і Арменію Малую. Ён, відаць, удзельнічаў у паходзе парфянскага царэвіча Пакара (40 г. да н.э.) супраць міжземнаморскіх правінцый Рыма.
У 36-34 гг. рымскі вайскавод Антоній, які кіраваў усходняй часткай рымскіх уладанняў, пачаў новую вайну з Парфіяй, а затым і з Арменіяй, абапіраючыся на дапамогу егіпецкай царыцы Клеапатры. Нягледзячы на пачатковыя паражэнні, Антоній змог прывабіць Артавазда ў свой лагер нібы для перамоў і захапіць яго. Арташат быў разрабаваны. У ліку іншага былі вывезены залатая статуя багіні Анаіт і мноства іншых скарбаў. Артавазд быў вывезены ў Егіпет і праведзены ў трыумфальным шэсці рымскага вайскавода, а затым, праз 3 гады, абезгалоўлены.
Пасля гібелі Артавазда на прастол узыйшоў яго сын, Арташэс II, войскі якога перабілі рымскія гарнізоны, пакінутыя Антоніем у Арменіі.
Артавазд II лічыцца заснавальнікам армянскай іншамоўнай літаратуры. Паводле Плутарха, ён пісаў драмы і прамовы на грэчаскай мове[3].
Remove ads
Зноскі
- Плутарх. Крас 32
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads