Артур Уладзіміравіч Пуцята

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артур Уладзіміравіч Пуцята (нар. 3 верасня 1978, Асіповічы, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (2012), прафесар (2012). Рэктар Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога (з 2021 года).

Хуткія факты Артур Уладзіміравіч Пуцята, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (спецыяльнасць «Вагоны», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 2000; аспірантура, 2004; дактарантура, 2011).

Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (механічны факультэт, у 2000—2012 — дацэнт кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка», 2012—2014 — вядучы навуковы супрацоўнік ГНДЛ «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу», 2014—2017 — загадчык кафедры «Дынаміка, трываласць і зносастойкасць транспартных сродкаў», з 2017 — в. а. загадчыка кафедры «Лакаматывы»).

11 сакавіка 2021 года прызначаны рэктарам Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога[1].

Навуковыя інтарэсы: чыгуначны рухомы састаў; камп’ютарнае мадэляванне дынамікі і трываласці механічных сістэм.

Remove ads

Узнагароды

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), прэмія НАН Беларусі (2011), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007, 2014).

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads