Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога

вышэйшая навучальная ўстанова ў Гомелі, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
Remove ads

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П. В. Сухога) — вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю ў Гомелі.

Хуткія факты Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П.В.Сухога), Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1968 годзе як агульны факультэт Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш». З 1973 года — Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1981 года — Гомельскі політэхнічны інстытут. У 1995 годзе інстытуту прысвоена імя выдатнага беларускага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, у 1998 годзе інстытут ператвораны ва ўніверсітэт і атрымаў цяперашнюю назву.

Remove ads

Структура

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 22 спецыяльнасцях і 25 спецыялізацыях. Ва ўніверсітэце 7 факультэтаў і 1 інстытут:

Ва ўніверсітэце 30 кафедраў. На дзённым аддзяленні навучаецца каля 4 тысяч чалавек, на завочным — каля 5 тысяч. Універсітэт мае тры вучэбныя корпусы (корпус № 1 (галоўны) з’яўляецца адным з будынкаў, афіцыйна зацверджаных сімваламі горада), лабараторны корпус цяжкага абсталявання (ЛКЦА), культурна-спартыўны комплекс, комплекс адкрытых спартыўных пляцовак, студэнцкі прафілакторый, тры інтэрнаты.

Remove ads

Рэктары [1]

Вядомыя выкладчыкі

  • Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў (нар. ў 1926) — доктар тэхнічных навук, дацэнт (1973—1975, 1978—1994), прафесар кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі» энергетычнага факультэта (1994—2014)[2]

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads