Артур Фадэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Фадэн
Remove ads

Артур Фадэн (3 красавіка 1895-21 красавіка 1973) — аўстралійскі палітык, трынаццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Хуткія факты Артур Фадэн, 13-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі ...
Remove ads

Біяграфія

З 1932 па 1935 Артур Фадэн знаходзіўся ў парламенце штата Квінсленд.

З 1936 па 1958 год Фадэн быў членам федэральнага парламента ад аграрнай партыі. Ён прадстаўляў паслядоўна акругі Дарлінг-Даунс (1936—1949) і Мак-Ферсан (1949—1958).У 1940 Тадэй быў другім чалавекам у партыі. Гэты час, пачатак Другой сусветнай вайны, характарызуецца палітычнай нестабільнасцю ў Аўстраліі. Калі ў кастрычніку 1940 аграрная партыя не змагла выбраць свайго лідара (асноўнымі кандыдатамі былі Эрл Пейдж і Джон Мак-Івен), Фадэн заняў пасаду выконваючага абавязкі лідара. 21 сакавіка 1941 г. ён стаў дзеючым лідарам партыі, застаючыся на сваёй пасадзе 17 гадоў.

У 1940 Фадэн займаў паслядоўна шэраг міністарскіх пастоў ва ўрадзе Роберта Мензіса. Ён быў міністрам-памочнікам скарбніка, міністрам харчавання і развіцця, міністрам грамадзянскай авіяцыі, скарбнікам. У студзені 1941 Фадэн стаў намеснікам прэм’ер-міністра, а 28 жніўня таго ж года — прэм’ер-міністрам Аўстраліі, пасля таго як Мензіс сышоў у адстаўку. Фадэн заставаўся прэм’ер-міністрам толькі два месяцы. У кастрычніку 1941 года ён страціў падтрымку двух незалежных дэпутатаў, пасля чаго да ўлады прыйшла ліберальная партыя на чале з Джонам Кёрцінам.

У 1949 годзе Роберт Мензіс вярнуўся да ўлады, а Фадэн зноў стаў намеснікам прэм’ер-міністра і скарбнікам. Ён заставаўся скарбнікам з 1949 па 1958 год. Гэты перыяд характарызуецца бурным ростам эканомікі, павелічэннем колькасці насельніцтва краіны, індустрыяльным развіццём.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads