Брысбен

горад у Аўстраліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Брысбенmap
Remove ads

Брысбен (англ.: Brisbane) — горад у Аўстраліі. Адміністрацыйны цэнтр штата Квінслэнд. Насельніцтва — 1,8 млн чалавек, трэці па колькасці (пасля Сіднея і Мельбурна) горад краіны. Размешчаны ў лукавіне ракі Брысбен, прыблізна за 23 км ад яе вусця.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

На тэрыторыі сучаснага Брысбена жылі абарыгены. У 1823 даследчая група на чале з Джонам Окслі спусцілася ўніз па рацэ Брысбен і дайшла да адзнакі, якая зараз вядомая як Брысбенскі бізнес-цэнтр.

Квінслэнд утварыўся ў 1859, і Брысбен, які атрымаў назву ў гонар генерала Томаса Брысбена, быў абвешчаны яго сталіцай.

Характэрна, што ў той час Брысбен не з’яўляўся горадам. Ён уяўляў сабой дваццаць асобных муніцыпалітэтаў, і толькі ў 1925 годзе атрымаў статус горада (city).

Remove ads

Дэмаграфія

Брысбен па хуткасці росту насельніцтва займае 1 месца па Аўстраліі і 2 месца ў свеце. Па афіцыйных дадзеных, у перыяд з 1999 па 2004 год насельніцтва горада вырасла на 11,5 %.

Па выніках апошняга перапісу (2001), 21 % насельніцтва Брысбена складаюць замежнікі, 1,7 % гарадскога насельніцтва — абарыгены. Для 86,5 % жыхароў горада англійская мова — асноўная (родная), астатнія 13,5 % карыстаюцца англійскай як другой мовай. За англійскай па распаўсюджанасці ў горадзе ідзе кітайская мова, затым в’етнамская і італьянская.

Remove ads

Адукацыя і культура

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads