Артыстона

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артыстона (стар.-перс.: Artastūnā, па-эламску: Ir-taš-du-na, Ir-da-iš-du-na, стар.-грэч.: Ἀρτυστώνη; каля 535 да н.э. — пасля 506 да н.э.) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Кіра II і, верагодна, Касанданы; жонка караля Дарыя І.

Хуткія факты Артыстона, Нараджэнне ...

Разам са сваёй сястрой Атосай і пляменніцай Парміс стала жонкай Дарыя I як задатак прызнання апошняга каралём Персіі. Паколькі была яшчэ цнатлівай, можна меркаваць, што нарадзілася каля 535 да н.э. Паводле Герадота, была ўлюбёнай жонкай. Узгадваецца таксама ў персепальскіх таблічках, адкуль вядома, што была дастаткова незалежнай ад свайго мужа: уласнаручна выдавала загады па забеспячэнні сваіх падначаленых у сваіх уласных мястэчках Міранду, Кукнака, Матанан.

Нарадзіла Дарыю прынамсі двух сыноў Арсама і Гобрыя і дачку Артазостру.

Была жыва яшчэ ў 506 да н.э., калі атрымала ад Фарнака сто авечак.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads