Ахеменіды
старажытная персідская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ахемені́ды — дынастыя цароў Старажытнай Персіі (558—330 да н.э.).

Вядзе пачатак ад Ахемена, правадыра саюза персідскіх плямёнаў. Нашчадак Ахемена Кір II Вялікі, які кіраваў (558—530) у Парсе і Аншане (Паўночны Элам), заснаваў велізарную Персідскую імперыю, якая аб’яднала большасць краін Блізкага і Сярэдняга Усходу. У 330 да н.э. пад ударамі арміі Аляксандра Македонскага дзяржава Ахеменідаў спыніла існаванне.
Remove ads
Прадстаўнікі дынастыі
У беларускай гістарычнай традыцыі ахеменідских цароў прынята зваць грэчаскімі варыянтамі іх імёнаў. У спісе апроч гэтых агульнапрынятых элінізаваных формаў прыведзены арыгінальныя персідскія імёны.
- Ахемен(ес) (Хахаманіш, стар.-перс.: 𐏃𐎧𐎠𐎶𐎴𐎡𐏁, Haxāmaniš) (? — 675 да н.э.)
- Тэісп(ес) (Чышпіш, стар.-перс.: 𐎨𐎡𐏁𐎱𐎡𐏁, Jišpiš) (675—640 да н.э.)
- Кір I (Куруш, стар.-перс.: 𐎤𐎢𐎽𐎢𐏁, Kuruš) (640—580 да н.э.)
- Камбіс I (Камбуджыя, стар.-перс.: 𐎣𐎲𐎢𐎪𐎡𐎹, Kambūjiya) (580—559 да н.э.)
- Кір II Вялікі (Куруш, стар.-перс.: 𐎤𐎢𐎽𐎢𐏁, Kuruš) (559—530 да н.э.), заснавальнік Персідскай імперыі, загінуў у баі з масагетамі
- Камбіс II (Камбуджыя, стар.-перс.: 𐎣𐎲𐎢𐎪𐎡𐎹, Kambūjiya) (530—522 да н.э.), нібы скончыў жыццё самагубствам
- Смердыс (Бардыя, стар.-перс.: 𐎲𐎼𐎮𐎡𐎹, Bardiyā) (сакавік — верасень 522 ды н.э.), прыхільнікамі Дарыя I выдаваўся за ўзурпатара-чараўніка Гаўмату
- Дарый I Вялікі, Гістасп(ід) (Дараявахуш, стар.-перс.: 𐎭𐎠𐎼𐎹𐎺𐎢𐏁, Dārayavahuš) (522—486 да н.э.)
- Ксеркс I (Хшаярша, стар.-перс.: 𐎧𐏁𐎹𐎠𐎼𐏁𐎠, Xšayārša) (486—464 да н.э.)
- Артаксеркс I, Макрахейр (Артахшаса, стар.-перс.: 𐎠𐎼𐎭𐎧𐎨𐏁𐎨, Artaxšaçrā) (464—424 да н.э.)
- Ксеркс II (Хшаярша, стар.-перс.: 𐎧𐏁𐎹𐎠𐎼𐏁𐎠, Xšayārša) (май — ліпень 424 да н.э.)
- Сагдыян (Секудыян) (Согдъяна, Sogdyāna), 6 месяцаў (423 да н.э.)
- Дарый II Ох, Нот (Дараявахуш Вахаўка, стар.-перс.: 𐎭𐎠𐎼𐎹𐎺𐎢𐏁, Dārayavahuš) (423—404 да н.э.)
- Артаксеркс II Арсак, Мнемон (Артахшаса Арсак, стар.-перс.: 𐎠𐎼𐎭𐎧𐎨𐏁𐎨, Artaxšacā) (404—358 да н.э.)
- Артаксеркс III Ох (Артахшаса Вахаўка, стар.-перс.: 𐎠𐎼𐎭𐎧𐎨𐏁𐎨, Artaxšacā) (358—337 да н.э.)
- Артаксеркс IV Арс (Артахшаса, стар.-перс.: 𐎠𐎼𐎭𐎧𐎨𐏁𐎨, Artaxšacā) (337—335 да н.э.)
- Дарый III Кадоман (Дараявахуш, стар.-перс.: 𐎭𐎠𐎼𐎹𐎺𐎢𐏁, Dārayavahuš) (335—330 да н.э.), забіты Бесам, якія заняў яго месца.
- Артаксеркс V Бес (Артахшаса, стар.-перс.: 𐎠𐎼𐎭𐎧𐎨𐏁𐎨, Artaxšacā) (330—329 да н.э.)
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахеменіды
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads