Ару-Прэту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ару-Прэту (парт.: Ouro Preto) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, гістарычная частка якога уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Горад быў заснаваны ў канцы 17 ст. на тэрыторыі штата Мінас-Жэрайс. Хутка ў гэтых месцах пачалася «залатая ліхаманка» і горад стаў своеасаблівым цэнтрам актыўнасці золаташукальнікаў, авантурыстаў і гандляроў.
Мінас-Жэрайс знакаміты сваімі барочнымі царквамі, мастамі і фантанамі. У штаце працаваў скульптар Антоніа Франсіска Алейжадзінью (1730—1814).
У 19 ст. радовішчы Мінас-Жэрайс былі вычарпаны. Разам з імі прыйшоў у заняпад і горад. Аднак і ў нашы дні ён застаецца своеасаблівай перлінай архітэктуры 18 ст.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads