Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы
Remove ads

«Арфаэпі́чны сло́ўнік белару́скай мо́вы» — першы поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, які фіксуе правілы літаратурнага вымаўлення. Выдадзены ў 2017 годзе. У аснову рэестра арфаэпічнага даведніка, які складае больш за 117 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы», выдадзенага пад навуковай рэдакцыяй А. А. Лукашанца і В. П. Русак (Беларуская навука, 2012).

Хуткія факты Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы, Аўтар ...

Комплекснае прадстаўленне сістэмы арфаэпічных норм сучаснай літаратурнай беларускай мовы падрыхтавана спецыялістамі двух інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі.

Remove ads

Структура слоўніка

Слоўнік дае чытачу неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў. У транскрыпцыях пададзены як асноўныя, так і пабочныя націскі. Некаторыя словы пададзены з варыятыўным вымаўленнем.

" ры́льца [ры́л'ца]
ры́мар [ры́мар]
рыма́рня [рыма́рн'а]
ры́марскі [ры́марск'і]
ры́марства [ры́марства]
рыме́йк [рым'э́йк] // [рымэ́йк]
рыме́йкер [рым'э́йк'эр] // [рымэ́йк'эр]
ры̀мска-каталі́цкі [ры̀мскакатал'і́цк'і]
ры́мскі [ры́мск'і]
"

У якасці арфаэпічных норм у слоўніку ў першую чаргу замацаваны тыя варыянты вымаўлення, якія адпавядаюць традыцыям і тэндэнцыям развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Пры складанні слоўніка выкарыстоўваліся распрацаваныя С. І. Лысым і Ю. С. Гецэвічам алгарытмы канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю.

Remove ads

Узнагароды

У студзені 2018 года праца па стварэнні слоўніка была ўключана ў Топ-10 вынікаў дзейнасці навукоўцаў НАН Беларусі ў вобласці фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2017 год. Узнагарода была прысуджана калектыву аўтараў з наступнай фармулёўкай: «За распрацоўку метадалогіі канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю і стварэнне першага поўнага беларускага лінгвістычнага даведніка»[1][2].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads