Беларуская фанетыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фанетычная сістэма беларускай мовы, «беларуская фанетыка»: гукавы лад беларускай літаратурнай мовы.

Гукавы склад

Улучае 6 галосных і 39 зычных гукаў. Часам да іх далічваюцца 9 падоўжаных адмен зычных гукаў, якія могуць выконваць фаналагічную функцыю. Некаторыя аўтары залічваюць у асноўны гукавы склад толькі 32 зычныя гукі, а 7 зычных азначаюць як рэдкія.

Галосныя: [а], [о], [у], [ы], [е][заўв 1], [і].

Зычныя: [б], [б’], [в], [в’], [г][заўв 2] [г’][заўв 2], [г´][заўв 3], [г´’][заўв 3], [з], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш].

Падоўжаныя адмены зычных: [ж̅] [з̅’̅] [д̅з̅’̅] [л̅’̅] [н̅’̅] [с̅’̅] [ц̅’̅] [ч̅] [ш̅]

У цэлым галосныя гукі беларускай мовы падобныя да аналагічных гукаў іншых усходнеславянскіх моў. Але, напрыклад, адсутнічаюць аналагі рускіх [ъ] і [ь]. У складзе зычных гукаў:

  • існуюць спецыфічныя [дз’], [дж], [ў], [ц’];
  • няма мяккіх падоўжаных [ж̅’̅] і [ш̅’̅];
  • заўсёды цвёрдыя [ч] і [р];
  • гук [г] толькі фрыкатыўны. Выбухны гук [г´] у беларускіх словах сустракаецца даволі рэдка, апроч іншаземных слоў і пры азванчэнні глухога [к] перад звонкімі [з], [д], [г] (як у словах «вакзал» [ваг´за́л], «анекдот» [ан’эг´до́т], пакгаўз [паг´гаўс])[1]. У альтэрнатыўным правапісе адасоблены гук абазначаецца на пісьме літарай «ґ»;
  • шырока ўжываюцца падоўжаныя зычныя на месцы гістарычнага спалучэння "мяккая зычная+j".

Гл.далей: Табліца артыкуляцыі беларускіх галосных, Табліца артыкуляцыі беларускіх зычных.

Remove ads

Артыкуляцыйная база

Агульныя рысы артыкуляцыйнай базы беларускай мовы — агульная ненапружанасць пры гукаўтварэнні, моцнае памякчэнне (палаталізацыя) адных зычных і цвёрдасць (велярызацыя) іншых.

З агульнай ненапружанасці вынікаюць: замена губна-губнога [в] у пэўных месцах на губна-губны [ў] і цвёрдае вымаўленне губных у канцы слоў і перад зычнымі (сем, дроб, сям'я [с'амйа]). Ненапружанасць кончыка языка пры памякчэнні зубных [д], [т] ператварае іх у мяккія змычна-шчылінныя [дз'] і [ц'] адпаведна.

Пераважная колькасць гукаў утвараюцца ў цэнтры ротавай поласці пры высокім агульным пад'ёме языка, самая актыўная частка яго — сярэдняя. У задняй частцы ротавай поласці ўтвараецца нязначная колькасць гукаў[заўв 4].

Ад многіх моў беларуская адрозніваецца вялікай колькасцю мяккіх зычных. Пры ўтварэнні большасці мяккіх зычных кончык языка падымаецца да паднябення, што стварае ўражанне іх асаблівай мяккасці (палатальныя [з'] і інш.).

Характэрная і досыць яркая рыса — схільнасць да моцнага памякчэння зычных ("мяккасць") і велярызацыя ўсіх цвёрдых зычных.

«Спеўнасць» мовы праяўляецца ў адсутнасці рэдукцыі галосных[3].

Мяккія і цвёрдыя зычныя

Частка беларускіх зычных можа быць цвёрдымі і мяккімі, утвараючы пары.

Заўсёды цвёрдыя, без мяккіх адпаведнікаў: [ж], [ш], [дз][заўв 5], [дж], [ч], [ц][заўв 6], [р].

Заўсёды мяккія: [й].

Санорныя

Калі гэтыя гукі ўтвараюцца, паветра праходзіць праз поласць рота і поласць носа: [м], [н], [в], [л], [р], [м’], [н’], [в’], [л’], [ў], [й].

Свісцячыя і шыпячыя зычныя

Паводле акустычнага ўражання вылучаюцца свісцячыя зычныя: [с], [з], [ц], [дз], [с’], [з’], [ц’], [дз’] — і шыпячыя зычныя: [ш], [ж], [ч], [дж].

Падоўжаныя зычныя

У беларускай мове зычныя могуць адрознівацца даўжынёй гучання, якая ўказвае на стык марфем: [ад̅а́ц’] аддаць, [ат̅ул’] адтуль.

Таксама даўжыня гучання зычных можа служыць дзеля адрознення слоў, набываючы, т. ч., фаналагічнае значэнне: насенне—на сене, мяккі ж— мякіш. Да такіх належаць: [з’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ч], [л’], [н’].

Remove ads

Асаблівасці ў спалучэнні і вымаўленні гукаў

"Аканне" і "яканне"

Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах.

"Дзеканне" і "цеканне"

Пераход гукаў [д] і [т] адпаведна ў [дз’] і [ц’] пры змякчэнні.

Прыстаўныя і ўстаўныя гукі

Наяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. А таксама наяўнасць устаўнога гука [й] у некаторых[заўв 7] іншамоўных словах.

Пераход галосных у зычныя

Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных[заўв 8].

Чаргаванне складоў

У выніку фанетычных працэсаў — чаргаванне складоў "ро", "ло", "ле" адпаведна са складамі "ры", "лы", "лі".

Асаблівасці артыкуляцыі

У параўнанні, напр., з рускай мовай, цалкам падобныя губныя і зубныя, але значна адрозніваюцца паднябенныя, іншае месца артыкуляцыі [с’], [з’].

Наогул пярэдне-сярэдне-паднябенныя гукі [с’], [з’], [ц’], [дз’] — гэта найбольш характэрныя гукі беларускай мовы.

Асаблівасці памякчэння зычных

У параўнанні, напр., з рускай мовай, іншы характар памякчэння некаторых гукаў.

Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца ўтварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’].

Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з], [г], [к], [х].

Таксама у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч], [дж], [р], [ц][заўв 6].

Remove ads

Артыкуляцыя зычных

Артыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя зычных:

Больш інфармацыі Месца ўтварэння, Губна-губныя ...
Remove ads

Артыкуляцыя галосных

Артыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя галосных:

Больш інфармацыі Арфаграфія, МФА ...

У залежнасці ад пазіцыі галосныя ў беларускай мове могуць мяняць свой характар без змянення асноўных акустычных якасцяў, напр. пасля мяккіх зычных галосныя бываюць больш пярэднімі, чым пасля цвёрдых.

Remove ads

Заўвагі

  1. Азначаецца таксама знакам [э].
  2. Фрыкатыўны гук.
  3. Выбухны гук. У асноўным сустракаецца ў запазычаных словах.
  4. Дзеля параўнання: у каўказскіх мовах больш характэрная заднеязычная, гартанная артыкуляцыя; ва ўкраінскай мове больш зычных утвараецца ў пярэдняй частцы ротавай поласці, артыкулююць кончык языка і яго пярэдняя частка, таму ўкраінскія зычныя — больш напружаныя[2].
  5. Пару паводле цвёрдасці-мяккасці ўтвараюць [д] і [дз’]. Гл. таксама: [#"Дзеканне" і "цеканне"].
  6. Пару паводле цвёрдасці-мяккасці ўтвараюць [т] і [ц’]. Гл. таксама: [#"Дзеканне" і "цеканне"].
  7. Паводле некаторых аўтараў (Сцяцко), заўсёды.
  8. Але не кожнае спалучэнне "галосная+ў" з'яўляецца вынікам такога пераходу.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads