Архіварыус
беларускі навуковы зборнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Архіварыус» — зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў, які рыхтуецца Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Выдаецца ў Мінску з 2001 года на беларускай і рускай мовай раз на год[1].
«Архіварыус» публікуе навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі, архівазнаўства, тэарэтычнай і практычнай археаграфіі, крыніцазнаўства і сумежных спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, рэцэнзіі і водгукі на апублікаваныя працы[1].
У 2012 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі ўключыла «Архіварыус» у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках[1].
Remove ads
Рубрыкі
Матэрыялы зборніка структураваны паводле наступных рубрык[1]:
- архівазнаўства;
- генеалогія і геральдыка;
- гісторыя;
- забеспячэнне захаванасці і ўлік дакументаў;
- крыніцазнаўства;
- мікрагісторыя і гісторыя штодзённасці;
- навукова-даведачны апарат;
- постаці архівістаў;
- публікацыя і археаграфічная апрацоўка архіўных дакументаў;
- рэцэнзіі.
Галоўныя рэдактары
- 2006—2016 — Юрый Мікалаевіч Бохан
- з 2017 — Валянцін Фёдаравіч Голубеў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads