Архіепіскапскі палац (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архіепіскапскі палац — палац у Магілёве, размешчаны па адрасе Ленінская вуліца, 25. Помнік архітэктуры класіцызму.
Remove ads
Гісторыя

Пабудаваны ў 1780-я гады з цэглы. З’яўляўся рэзідэнцыяй каталіцкага архіепіскапа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча (да 1827 г.).
Харальная сінагога
Пасля пажару плошча будынка скарацілася, у другой палове XIX стагоддзя яго купіў мясцовы яўрэйскі купец Барух Цукерман, які перабудаваў руіны былога палаца архібіскупа ў цэнтральную харальную сінагогу (таксама вядомая як сінагога Цукермана). Сінагога была адкрыта ў 1900 годзе, функцыянавала як штаб-кватэра рабіна горада.

Яўрэйская энцыклапедыя Бракгаўза і Ефрона паведамляла, што ў горадзе станам на 1911 год існуюць трыццаць восем сінагог і малельняў, з якіх трынаццаць належаць хасідам. У 1925 годзе зачынена, з 1929 года тут размяшчаўся кінатэатр, а пазней прафсаюзы.
Цяпер у будынку размешчана спецыяльная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 6. Помнік рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Архітэктура

Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невялікімі бакавымі крыламі, накрыты вальмавым дахам, размешчаны на адной восі з Станіславаўскім касцёлам. Галоўныя фасад арыентаваны ў бок Дняпра, тарцовы фасад — на вул. Ветраную (сучасная Ленінская, 25). Перад будынкам спачатку быў вялікі парадны двор, з боку дваровага фасада знаходзіліся сад і карпусы духоўнай кансісторыі (не захаваліся)[1].
Галоўны фасад вылучаны 3 плоскімі рызалітамі. Цэнтральны завершаны прамавугольным атыкам, бакавыя — 3-вугольнымі франтонамі. Паверхі вылучаны развітымі гарызантальнымі цягамі, першы паверх аздоблены рустам, другі — пілястрамі. Прамавугольныя аконныя праёмы з разнастайным абрамленнем. У бакавых рызалітах аконныя праёмы другога паверха — лучковыя. Па першым паверсе знаходзіліся службовыя і гаспадарчыя памяшканні, на другім — пакоі архіепіскапа; у заходнім крыле — палацавая капліца, якая па вышыні займала абодва паверхі. Унутраная планіроўка анфіладная, зменена. Цэнтральны вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай[1].
- Тарцавы фасад, які выходзіць на вуліцу Ленінскую
- Тарцавы фасад
- Мемарыяльная дошка
Remove ads
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads