Архітэктоніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архітэкто́ніка (ад стар.-грэч.: ἀρχιτεκτονική — будаўнічае мастацтва) — тэрмін, які азначае мастацкае выяўленне заканамернасцяў будовы, уласцівых канструкцыйнай сістэме будынка, скульптуры ці твора дэкаратыўнага мастацтва. У шырокім сэнсе — будова любога мастацкага твора (карціна, сімфонія, кінафільм, раман і г.д.), якая абумоўлівае суадносіны яго галоўных і другарадных элементаў[1].
Remove ads
Архітэктоніка ў архітэктуры
У архітэктуры архітэктоніка выяўляецца ў суразмернасці, супадпарадкаванасці, прапарцыянальнасці, маштабнасці і рытмічнасці ўсіх элементаў будынкаў і збудаванняў. Яна садзейнічае цэласнаму эстэтычнаму ўспрыманню архітэктурнага твора, у якім арганічна спалучаюцца яго лагічная функцыянальна-канструкцыйная аснова, кампазіцыя, дэкор і іншае[1].
Кожны архітэктурны стыль надае своеасаблівасць архітэктоніцы пэўнай эпохі:
- У антычнай архітэктуры Старажытнай Грэцыі і Рыма найбольш дасканалай была архітэктоніка класічнага архітэктурнага ордара, заснаванага на мастацкай перапрацоўцы стоечна-бэлечнай сістэмы.
- У готыцы і ў эпоху Адраджэння мастацкая выразнасць будынкаў грунтавалася на архітэктоніцы арачных канструкцый.
- У архітэктуры барока архітэктоніка часцей грунтавалася на апасродкаваным выяўленні дынамікі канструкцый з дапамогай ордэрных элементаў дэкору.
- У эпоху класіцызму архітэктоніка базіравалася на выразных гарманічных прапорцыях, сіметрыі, ураўнаважанасці аб’ёмаў і выкарыстанні класічных ордэрных кампазіцый[1].
Дасканаласць архітэктонікі народнага драўлянага дойлідства заключаецца ў непарушным адзінстве яго архітэктурнай формы і функцыянальна-канструкцыйнага зместу[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads