Архітэктоніка (літаратура)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Архітэкто́ніка (стар.-грэч.: ἀρχιτεκτονική — будаўнічае мастацтва) — пабудова мастацкага твора. Часцей ужываецца ў тым жа значэнні тэрмін кампазіцыя, прычым ва ўжыванні не толькі да твора ў цэлым, але і да асобных яго элементаў: кампазіцыя вобраза, сюжэту, страфы і да т. п. Архітэктоніка — галоўны (асноўны) прынцып пабудовы і агульная сістэму сувязяў паміж асобнымі часткамі кампазіцыі мастацкага цэлага. У паняцце архітэктонікі ўваходзіць як знешняя структура твора, так і пабудова сюжэту: дзяленне твора на часткі, тып апавяданню (ад аўтара ці ад асобы апавядальніка), роля дыялогу, тая ці іншая паслядоўнасць падзей (часовая або з парушэннем храналагічнага прынцыпу), увядзенне ў твор розных апісанняў, аўтарскіх развагаў і лірычных адступленняў, групоўка дзеючых асоб і да т. п.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads