Вячаслаў Пятровіч Рагойша
філолаг, літаратуразнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Пятровіч Рагойша (нар. 5 чэрвеня 1942[1], Ракаў, Вілейская вобласць) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1993), прафесар. Купалазнаўца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Ракаў Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці (цяпер — Валожынскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька — Пётр Іосіфавіч (12.07.1914 — 23.10.1985), маці — Валянціна Антонаўна (30.11.1917 — 10.01.2003)[3].
У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
Доктар філалагічных навук. Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны пры міністэрстве адукацыі.
Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996—2016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія XX стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).
Аўтар больш за 2000 навуковых публікацый і даследаванняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твора[4], з якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій[5]. Першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.[6]
Remove ads
Навуковыя творы
- Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2003. — 140 с.
- Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
- Паэтычны слоўнік. Выданне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004.
- Беларускае вершаванне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads