Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі
Remove ads

«Архі́ў Паўднёва-Захо́дняй Расі́і» (руск.: Архив Юго-Западной России, издаваемый Комиссией для разбора древних актов, состоящей при Киевском, Подольском и Волынском генерал-губернаторе) — шматтомны зборнік дакументаў і літаратурных помнікаў Правабярэжнай і Заходняй Украіны XIV—XVIII стагоддзяў. Выдадзены ў Кіеве на рускай мове ў 35 тамах (8 частак) у 18591914 гадах[1].

Хуткія факты Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі, Жанр ...

Асноўнай крыніцай выдання стаў Кіеўскі цэнтральны архіў. Таксама выкарыстоўваліся дакументы, якія паступалі ў Кіеўскую камісію ад прыватных асоб, манастыроў і розных устаноў[1].

Remove ads

Змест

Матэрыялы зборніка падзелены на 8 тэматычных частак. У выданне ўключаны матэрыялы па гісторыі праваслаўнай царквы XIV—XVIII стагоддзяў, пратаколы і пастановы шляхецкіх соймікаў за 1569—1726 гады, звесткі пра барацьбу ўкраінскага казацтва з польскай шляхтай у 1500—1768 гадах[1].

Таксама зборнік змяшчае акты аб паходжанні шляхецкіх родаў, дакументы пра гарады, матэрыялы аб эканамічным і юрыдычным становішчы ўкраінскіх сялян (1498—1799), перапісы яўрэйскага насельніцтва і іншае[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads