Арцкі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцкі (ці Амбракійскі) заліў (грэч. Αμβρακικός κόλπος) — заліў у Іанічным моры ў 654 кв. км, прыблізна 40 км у даўжыню і 15 км у шырыню. Этымалогія гэтага тапоніма, у розных яго варыянтах, узыходзіць або да антычнага (Амбракія, Αμβρακία), або да пазнейшай назвы горада Арта (Άρτα).
У старажытнасці быў ажыўлены дзякуючы сваім гаваням: Амвракіі, Аргасу Амфілохскаму і Анактарыёну. Вядомы марской бітвай пры Акцыуме (31 да н.э.) паміж флотам Марка Антонія і Клеапатры з аднаго боку, і Актавіяна Аўгуста — з іншага, якую Антоній прайграў.
Пасля грэчаскай вайны за незалежнасць, гэты геаграфічны аб'ект стаў апорным пунктам у падзеле мацерыковай часткі сучаснай Грэцыі паміж Асманскай імперыяй і новаўтвораным Грэчаскім каралеўствам.
Remove ads
Спасылкі
- Артский залив // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Метэастанцыя «Preveza» Архівавана 21 ліпеня 2011. (англ.), (грэч.) (Праверана 10 верасня 2002)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads