Аршад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аршад
Remove ads

Арша́д (фр.: Orgeat) — старадаўні сіроп, сумесь міндальнага малака з цукрам і памяранцавай вадой (настаянай на флёрдаранжы). Часам замест памяранцавай ішла ў ход ружовая вада.

Thumb
Пасудзіны з аршадам хатняга прыгатавання

Апроч міндаля, даўней для атрымання напоя выкарыстоўваліся зерні ячменю (франц. orge), чым і тлумачыцца сучасная назва. У наш час аршад выкарыстоўваецца галоўным чынам як інгрэдыент для кактэйляў (напрыклад, «Маі Таі»).

Аршад не варта блытаць з іспанскім і лацінаамерыканскім прахаладжальным напоем — арчатай, у састаў якога таксама ўваходзіць міндаль. Этымалогія ў назваў гэтых напояў агульная.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads