Аршанскае духоўнае вучылішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аршанскае духоўнае вучылішча — навучальная ўстанова ў Оршы. Адна з найстарэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Гісторыя

У 1808 г. імператарам Аляксандрам I, для распрацоўкі плана рэформы духоўных навучальных устаноў, заснаваны спецыяльны Камітэта аб удасканаленні духоўных вучылішчаў. У 1809 г. пачалася рэалізацыя гэтай рэформы. У Магілёўскай епархіі архіепіскап Магілёўскі і Віцебскі Варлаам (Шышацкі) спачатку планаваў адкрыць 5 павятовых і 15 прыходскіх вучылішчаў. У гэты спіс уваходзіла і Аршанскае павятовае духоўнае вучылішча. 23 лютага 1809 г. камісія духоўных вучылішчаў зацвердзіла зробленыя архіепіскапам Варлаамам прапановы, якія датычацца колькасці вучылішчаў і размеркавання паміж імі прыходаў Магілёўскай епархіі. 2 снежня 1809 г. камісія зацвярджае прызначэнне наглядчыка і настаўнікаў Аршанскага павятовага духоўнага вучылішча. 9 студзеня 1810 г. вучылішча пачало сваю працу. З 1842 г. размяшчалася ў памяшканнях Свята-Пакроўскага мужчынскага манастыра. Апошні выпуск, імаверна, адбыўся ў 1918 г.

У 2001 г. у Оршы адкрыты філіял Віцебскага духоўнага вучылішча. У 2011 г. рашэннем Свяшчэннага Сінода (Журнал № 59 ад 30 мая 2011 г.) Віцебскае духоўнае вучылішча пераўтворана ў духоўную семінарыю. Віцебскае духоўнае вучылішча перанесена па месцы размяшчэння філіяла, то-бок у Оршу. У сакавіку 2013 г. у Статут Віцебскага духоўнага вучылішча ўнесены змены і дапаўненні, пасля якіх яно стала называцца Аршанскім духоўным вучылішчам.

Remove ads

Кіраўнікі духоўнага вучылішча

Наглядчыкі:

  • Протаіерэй Пётр Афанасьевіч Праскура-Сушчынскі 1809.
  • Архімандрыт Амуросій (Лебедзеў) 1828—1832.
  • Архімандрыт Яўфімій (Крымскі) 1860—1865.
  • Архімандрыт Агапіт (Сахараў) 8.06.1865-06.05.1868.
  • Аляксандр Паўлавіч Прыгароўскі 06.05.1868-31.12.1905.
  • Лаўр Якаўлевіч Лаўроўскі 31.12.1905-2.08.1911.
  • Іван Агафанікавіч Буйніцкі 2.08.1911-1917.

Памочнікі наглядчыка (інспектары):

  • Іван Іванавіч Насовіч (1788—1877) 1813—1814.
  • Андрэй Іванавіч Лабачэўскі 1860—1865.
  • Агей Нікадзімавіч Гарбацэвіч 18.10.1865-1866.
  • Іераманах Філафей 1.02.1867-1872.
  • Іосіф Рыгоравіч Глыбоўскі 1873—1893.
  • Павел Аляксеевіч Адамовіч 1893—1901.
  • Іван Фёдаравіч Сінскі 1901—1906.
  • Уладзімір Міхайлавіч Успенскі 1906—1907.
  • Пётр Пятровіч Іларыёнаў 1907—1910.
  • Цімафей Іванавіч Жудро 1910—1911.
  • Пётр Цімафеевіч Залескі 1911—1917.
Remove ads

Аддзяленні

Ёсць чатыры аддзяленні:

  • падрыхтоўчае аддзяленне рыхтуе кандыдатаў для паступлення ў духоўную семінарыю (тэрмін навучання 1 год). На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюць мужчын (халастых або жанатых першым шлюбам);
  • аддзяленне рэгентаў-псаломшчыкаў рыхтуе чытальнікаў, пеўчых, рэгентаў, псаломшчыкаў (тэрмін навучання 3 гады);
  • катэхізатарскае аддзяленне рыхтуе выкладчыкаў нядзельных школ, курсаў рэлігіязнаўства (вячэрняе — тэрмін навучання 2 гады; завочнае — тэрмін навучання 3 гады).
  • місіянерскае аддзяленне — набіраюцца слухачы (тэрмін навучання 2 гады).

Ёсць завочны сектар. У вучылішчы навучаюцца студэнты розных узроставых катэгорый. Формы навучання дзённая і вячэрняя.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads