Арызонскі кратар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арызонскі кратарmap
Remove ads

Арызонскі кратар (кратар Барынгера, Каньён Д’ябла) — вялікі метэарытны кратар (астраблема) у Арызоне (ЗША), у 30 км на захад ад горада Уінслоу (Winslow). Уяўляе сабой велізарную ўпадзіну дыяметрам 1200 метраў і глыбінёй 180 метраў.

Хуткія факты Арызонскі кратар, Імя ...
Thumb
Арызонскі кратар

Кратар узнік каля 50 тысяч гадоў назад пасля падзення 60—80-метровага метэарыта, які важыў 300 тысяч тон і ляцеў з хуткасцю 45—60 тысяч км/гадз.

Хоць на Зямлі ёсць большыя паводле памераў астраблемы, метэарытнае паходжанне гэтага кратара было даказана першым, і ён лепш за ўсё захаваў сваё першапачатковае аблічча. Штогод кратар наведвае мноства турыстаў.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads