Метэарыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Метэары́т — малое цела Сонечнай сістэмы, якое трапіла на Зямлю з міжпланетнай прасторы, частка метэарытнага цела, якое не паспела згарэць у атмасферы.
Склад метэарытаў
Вылучаюць метэарыты — каменныя (92 % агульнай колькасці), жалезныя (6 %) і жалеза-каменныя (2 %). Каменныя метэарыты блізкія складам да зямных горных парод, змяшчаюць аксіды жалеза, крэмнію, магнію. Каля 85 % каменных метэарытаў змяшчаюць хондры — сферычныя часцінкі памерам ад мікраскапічных зярнят да гарошыны. Такія каменныя метэарыты называюць хандрытамі, астатнія — ахандрытамі.
Remove ads
Масы метэарытаў
Масы метэарытаў — ад долі грама да дзясяткаў тон. Самы буйны метэарыт Гоба, масай каля 60 тон, знойдзены на поўдні Афрыкі.
На тэрыторыі Беларусі знойдзена 6 буйных метэарытаў, напрыклад, у 1954 годзе знойдзены жалезны метэарыт Грэск масай 300 кг.
Гл. таксама
Літаратура
- Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. — ISBN 978-985-471-765-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Метэарыт
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads