Арэх чорны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэх чорны
Remove ads

Арэх чорны[1] (Juglans nigra) — від дрэў з роду Арэх сямейства Арэхавыя. Натуральны арэал віду — Паўночная Амерыка (ЗША і Канада). У 1629 годзе арэх чорны быў завезены ў Еўропу[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Juglans nigra
Remove ads

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй да 40 метраў з цёмнай, амаль чорнай карой, пакрытай глыбокімі расколінамі.

Лісце даўжынёй 25-50 см, чарговае, непарнапёрыстае, з 11-23 даўгавата-яйкападобнымі светла-зялёнымі лісточкамі. Лісточкі даўжынёй 6-10 см, шырынёй да 3 см, паступова звужваюцца да верхавіны, аснаванне закругленае, злёгку нераўнабокае, край няправільна-дробназубчасты.

Плод зялёны, шарападобны або грушападобны, дыяметрам 3,5—5 см, пакрыты залозістымі валасінкамі. Эндакарпій (арэх) круглы або яйкападобны, завостраны на вяршыні, з тоўстай шкарлупінай, нагадвае грэцкі арэх.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Яромир Покорны. Деревья вокруг нас. — Прага: Артия, 1980. — С. 87. — 188 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads