Асаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асаль — кратарнае возера ў цэнтры Джыбуці. Возера ляжыць на 155 м ніжэй за ўзровень мора ў Афарскай катлавіне, гэта самы нізкі пункт Афрыкі. Салёнасць возера складае 35 %, на глыбіні 20 м — 40 %, што робіць яго адным з самых салёных азёр у свеце разам з Мёртвым морам і возерам Эльтон. Возера акружана шчыльным засоленым пластом глебы. Соль здабываецца і караванамі адпраўляецца ў Эфіопію.
Прыкладна ў пяці кіламетрах ад возера на паўднёвым усходзе размяшчаецца заліў Таджура Індыйскага акіяна.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads