Гідралогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гідралогія — навука, якая вывучае прыродныя воды, іх узаемадзеянне з атмасферай і літасферай, а таксама з'явы і працэсы, якія ў іх працякаюць (выпарэнне, замярзанне і г. д.).

Прадмет вывучэння
Усе віды вод гідрасферы ў акіянах, морах, рэках, азёрах, вадасховішчах, балотах, глебавыя і падземныя воды.
Раздзелы
- Гідрахімія вывучае хімічныя характарыстыкі прыродных вод.
 - Гідрабіялогія — раздзел на стыку з біялогіяй, які разглядае пытанні жыцця і біялагічных працэсаў у вадзе.
 - Гідрагеалогія вывучае паходжанне, умовы залягання, склад і заканамернасці рухаў падземных вод.
 - Гідраінфарматыка — раздзел на стыку з інфарматыкай, у якім выкарыстоўваюць сучасныя вылічальныя магутнасці для рашэння праблем, звязаных з воднымі рэсурсамі.
 - Гідраметэаралогія вывучае абменныя працэсы паміж паверхняй вады і ніжнімі пластамі атмасферы
 - Ізатопная гідралогія вывучае ізатапічныя характарыстыкі вады.
 - Гідралогія сушы вывучае гідралагічныя працэсы, якія адбывацца на паверхні Землі.
 - Акіяналогія вывучае характарыстыкі вялікіх мас вады.
 
Remove ads
Спасылкі
 На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гідралогія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
