Асвальда Марцінес
парагвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асва́льда Даві́д Марці́нес А́рсэ (ісп.: Osvaldo David Martínez Arce; нар. 8 красавіка 1986, Луке, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Керэтара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая.
Remove ads
Клубная кар’ера
Асвальда з’яўляецца выхаванцам клуба «Спартыва Лукенья». У 2002 годзе далучыўся да сталічнага клуба «Лібертад», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе ва ўзросце 17 гадоў. У першым жа сезоне атрымаў залатыя медалі айчыннага чэмпіянату. У 2005 годзе, пасля таго як клуб узначаліў Херарда Марціна, малады ігрок пачаў больш часу праводзіць на пляцоўцы. У 2006 годзе Марцінес разам з клубам зноў стаў чэмпіёнам і дайшоў з клубам да фіналу Кубка Лібертадорэс.
У 2009 годзе перайшоў у склад мексіканскага клуба «Мантэрэй» за 2,2 млн еўра. 17 студзеня ў матчы супраць «Пуэблы» дэбютаваў у мексіканскім першынстве, адзначыўшыся забітым голам ужо на першай хвіліне паядынку. У тым ліку дзякуючы намаганням парагвайскага футбалісту «Мантэрэй» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Мексікі і Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ.
Улетку 2011 года Асвальда перайшоў у клуб «Атлантэ», а ўзімку 2013 года заключыў кантракт з клубам «Амерыка». 6 студзеня 2013 года дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць былой каманды «Мантэрэй».
У пачатку 2017 года перайшоў у «Сантас Лагуна». 2019 год правёў у складзе «Атласа», пасля гуляў за «Пуэблу». У студзені 2021 года вярнуўся ў Парагвай і далучыўся да клуба «Соль дэ Амерыка», а ў ліпені 2021 года зноў адправіўся ў Мексіку і стаў іграком «Керэтара».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
За нацыянальную зборную Парагвая дэбютаваў 15 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць зборнай Перу. Амаль праз два гады 12 кастрычніка 2010 года забіў першы гол за зборную ў браму зборнай Новай Зеландыі. Разам са зборнай атрымаў сярэбраныя медалі Кубка Амерыкі 2011.
Дасягненні
«Лібертад»:
- Чэмпіён Парагвая: 2006 (а), 2007 (к), 2008 (а), 2008 (к)
«Мантэрэй»:
- Чэмпіён Мексікі: 2009 (а), 2010 (а)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2011
«Амерыка»:
- Чэмпіён Мексікі: 2013 (к), 2014 (а)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2015, 2016
«Сантас Лагуна»:
- Чэмпіён Мексікі: 2018 (к)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads