Аскар Мешчанінаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аскар Мешчанінаў (9/21 красавіка 1884, Віцебск — 14 ліпеня 1956, Лос-Анджэлес) — беларускі, расійскі, французскі і амерыканскі скульптар , прадстаўнік Парыжскай школы.
Біяграфія
Вучыўся ў школе Іегуды Пэна ў Віцебску. У 1905—1906 гадах вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы, у 1907 годзе з'ехаў у Парыж. Там вучыўся ў французскіх скульптараў, атрымаў прызнанне ў Еўропе. Падчас Другой сусветнай вайны з'ехаў у ЗША. Сябраваў і шчыльна супрацоўнічаў з Амедэа Мадыльяні, Хаімам Суціным, Дыега Рыверам, якія пісалі яго жывапісныя партрэты.
Цікавыя факты
Бронзавая скульптура Мешчанінава «Мужчына з мёртвым дзіцём» (1952) набытая «Белгазпрамбанкам» у прыватнага калекцыянера. Скульптура была адной з апошніх прац скульптара і прысвечана Халакосту. Гэта першы вернуты ў Беларусь твор сусветна вядомага скульптара[1].
Зноскі
- Ігар Карней. Творы Бакста і Мешчанінава вярнуліся ў Беларусь . Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 студзеня 2015). Праверана 29 жніўня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads