Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карпаратыўная калекцыя Белгазпромбанка — збор твораў мастацтва Белгазпрамбанка, які налічвае больш за 100 артэфактаў[1]. Ядро калекцыі складаюць творы мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі[2][3]. Калекцыя фарміруецца ў рамках рэалізацыі нацыянальнага гісторыка-культурнага праекта «Арт-Беларусь». 35 экспанатаў збору ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь[4][5].
Remove ads
Гісторыя
Пачатак фарміравання калекцыі быў пакладзены ў 2011 годзе, калі Белгазпрамбанк у цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА (тагачасны старшыня камісіі — Уладзімір Шчасны) набыў у Надзін Нешавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гг.[6], шэраг твораў Пінхус Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Шрага Царфіна[7] — мастакоў Парыжскай школы яўрэйскага паходжання, якія нарадзіліся на Беларусі.
Далейшае папаўненне калекцыі банк ажыццяўляў праз пакупкі на сусветных аўкцыёнах («Крысціс», «Сотбіс», «Артк’юрыал», «Макдугалс») і ў прыватных уладальнікаў. У 2012 годзе на таргах «Крысціс» у Лондане Белгазпрамбанк набыў працы Марка Шагала «Закаханыя» (1981) і Хаіма Суціна «Вялікія лугі ў Шартры з віядукам» (каля 1934)[8] — першыя ў Беларусі арыгінальныя жывапісныя творы гэтых сусветна вядомых мастакоў. Аднак, найбольш каштоўным набыццём Белгазпрамбанка стала карціна Суціна «Ева»[9], набытая на аўкцыёне «Сотбіс» у 2013 годзе за 1 805 000 долараў — самы дарагі мастацкі твор, набыты за гады незалежнасці Беларусі[10].
У 2018 годзе ў Беларусі з’явілася трэцяя праца Суціна — палатно «Заснулая з кнігай. Мадлен Кастэн».[11] Партрэт набыты банкам у Вялікабрытаніі за £ 359 тыс.[12]
Мастакі калекцыі
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі
Аўтары, блізкія да мастакоў Парыжскай школы
Аўтары праекта «Арт-Беларусь»
Выставы
Галерэя
- Хаім Суцін «Ева». Палатно, алей. 65×54 см. 1928. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
- Леон Бакст «Эскіз касцюма Жар-птушкі да балета „Жар-птушка”». Папера; аловак, акварэль і гуаш, узмоцненыя срэбрам і золатам. 68x49 см. 1922. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
- Валянцін Ваньковіч «Партрэт Тамаша Зана». Палатно, алей. 85,2 х 69 см. 1837-1839. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
- Іосіф Аляшкевіч «Партрэт дамы ў сіняй шалі». Палатно, алей. 65 х 56 см. 1810-я. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
- Францыск Скарына «Малая падарожная кніжка» (каля 1522). З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
- Сімяон Полацкі «Жазло праўлення» (1667). З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads