Асклепіядаў верш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асклепія́даў верш — вершаваны памер антычнай (метрычнай) сістэмы вершаскладання, вынайдзены старажытнагрэчаскім паэтам Асклепіядам Самаскім (III ст. да н. э.). Гэты верш з’яўляецца па сутнасці мадыфікацыяй пентаметра, у якім першая і перадапошняя дактылічныя стопы ўсечаныя на адзін кароткі склад.

Хуткія факты Асклепіядаў верш, Названа ад ...
Remove ads

Асклепіядаў верш у беларускай літаратуры

У беларускай паэзіі асклепіядаў верш ужыты толькі адзін раз — у перакладзеным М. Багдановічам «Помніку» старажытнарымскага паэта Гарацыя:

Лепшы медзі сабе памятнік справіў я,
Болей усіх пірамід царскіх падняўся ён,
Не зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж,
Ні гадоў чарада, вечнага часу рух.
Не саўсім я памру, лепшая часць мяне
Не зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час
Між патомкаў расці будзе, пакуль усхадзіць
Зможа з дзевай удвух на Капітоллі жрэц.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads