Асман II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асман II
Remove ads

Асман II (3 лістапада 1604 — 20 мая 1622) — султан Асманскай імперыі ў 16181622 гг.

Хуткія факты 16-ы султан Асманскай імперыі, Папярэднік ...

Сын султана Ахмеда I. Прыняў сталец у 14 год у выніку звяржэння свайго дзядзькі, Мустафы I. Атрымаўшы добрую для свайго часу адукацыю, быў энергічным і самастойным кіраўніком.

У 1618 годзе, пасля шэрагу параз, падпісаў мір з Іранам.

У 1620 годзе пачаў вайну з Рэччу Паспалітай. Асманская імперыя атрымала перамогу ў Цецорскай бітве ў Малдове, і Асман II асабіста ўзначаліў армію ўварвання, але быў разбіты ў Хацінскай бітве і вымушаны падпісаць мірны дагавор.

Вярнуўшыся ў Канстанцінопаль восенню 1621 г., Асман II вырашыў правесці ваенную рэформу, набраўшы жаўнераў з насельніцтва Анатоліі і Паўночнай Сірыі, каб замяніць імі схільных да паўстанняў янычар. У маі 1622 г. ён збіраўся адплыць у Анатолію пад падставай паломніцтва ў Меку. Але ўжо 19 мая пачалося паўстанне янычараў, Асман II быў скінуты і на наступны дзень забіты.

Remove ads

Зноскі

  1. Osman II // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18696256'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2664168'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads