Асобная механізаваная армія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асобная механізаваная армія
Remove ads

Асобная механізаваная армія (АМА) — асобнае аб’яднанне Савецкай Арміі на тэрыторыі Румыніі.

Хуткія факты Асобная механізаваная армія, Краіна ...

Гісторыя

У чэрвені 1945 года, у сувязі з завяршэннем Вялікай Айчыннай вайны і пераводам войск на размяшчэнне па ўмовах мірнага часу, была створана Паўднёвая група войскаў (ПГВ). Яна дыслакавалася на тэрыторыях былых саюзнікаў Трэцяга рэйхаБалгарыі і Румыніі, якія перайшлі на бок антыгітлераўскай кааліцыі ў жніўні—верасні 1944 года. Пасля расфармавання ПГВ у 1947 годзе 20 снежня 1947 года ўтворана Асобная механізаваная армія.

У склад АМА (упраўленне — Бухарэст) першапачаткова ўвайшлі 5 дывізій: 19-я танкавая, 4-я і 33-я гвардзейскія механізаваныя, 19-я і 20-я механізаваныя, па іншых даных у склад арміі ўваходзілі тры механізаваных дывізіі:

  • 2-я гвардзейская Мікалаеўска-Будапешцкая Чырванасцяжная ордэна Суворава (Краёва);
  • 4-я гвардзейская Сталінградская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава (Сафія);
  • 25-я гвардзейская Крыварожская Чырванасцяжная ордэна Суворава (Канстанца).

Аб’яднанне дыслакавалася на румынскай тэрыторыі да 1958 года.

Злучэнні арміі (яе 33-я гвардзейская механізаваная дывізія і 233-і гвардзейскі стралковы полк 81-й гвардзейскай стралковай дывізіі) удзельнічалі ў падаўленні Венгерскага паўстання 1956 года.

Улетку 1957 года са складу выведзена і адпраўлена ў Кіеўскую ВА 81-я гвардзейская мотастралковая дывізія. 4 чэрвеня 1957 года АМА перафармавана ў 1-ю асобную армію (1 АА)[1].

У ліпені 1958 года 1 АА была выведзена ў Савецкі Саюз і перададзена ў склад Кіеўскай ВА.

Remove ads

Камандуючыя

Склад

На момант фарміравання ў 1947 годзе:

  • упраўленне;
  • 19-я танкавая Перакопская Чырванасцяжная дывізія
  • 4-я гвардзейская механізаваная Сталінградская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія
    • 13-ы Навабугскі Чырванасцяжны гвардзейскі механізаваны полк;
    • 14-ы Ніжнедняпроўскі Чырванасцяжны ордэна Кутузава гвардзейскі механізаваны полк;
    • 15-ы Навабугска-Бялградскі Чырванасцяжны гвардзейскі механізаваны полк;
    • 36-ы гвардзейскі танкавы Ніжнедняпроўскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава полк;
    • 103-і гвардзейскі цяжкі танка-самаходны полк;
    • 240-ы артылерыйскі полк;
    • 763-і зенітна-артылерыйскі полк;
  • 19-я механізаваная Запароская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія
  • 20-я механізаваная Пермская Чырванасцяжная дывізія (расфармаваная ў 1947 г.)
    • 74-ы механізаваны полк;
    • 75-ы механізаваны полк;
    • 76-ы механізаваны полк;
    • 78-ы артылерыйскі полк

Склад на 01.01.1948 г.[3]:

  • упраўленне;
  • 4-я гвардзейская механізаваная Сталінградская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія (у 1948 г. выведзена ў Кіеўскую ВА);
  • 2-я гвардзейская механізаваная дывізія (у 1949 г. перадыслакавана ў Венгрыю);
  • 25-я гвардзейская механізаваная Крыварожская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія;
  • 126-я знішчальная авіяцыйная дывізія;

Склад на 01.01.1951 г.[4]:

  • упраўленне;
  • 33-я гвардзейская механізаваная дывізія (Тымішаара) (уведзена ў склад арміі ў 1949 г. з Адэскай ВА);
    • 104-ы Венскі Чырванасцяжны ордэнаў Кутузава і Аляксандра Неўскага гвардзейскі механізаваны полк;
    • 105-ы гвардзейскі механізаваны полк;
    • 106-ы Будапешцкі гвардзейскі механізаваны полк;
    • 133-і гвардзейскі цяжкі танка-самаходны полк;
    • 71-ы гвардзейскі танкавы полк;
    • 100-ы гвардзейскі артылерыйскі полк;
    • 1195-ы артылерыйскі полк;
    • 1093-і зенітна-артылерыйскі полк;
    • 61-ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён;
    • 139-ы асобны матацыклетны батальён
  • 25-я гвардзейская механізаваная дывізія;
  • 126-я знішчальная авіяцыйная дывізія;

Склад на 01.01.1954 г.[5]:

  • упраўленне;
  • 33-я гвардзейская механізаваная дывізія;
  • 25-я гвардзейская механізаваная дывізія (у маі 1957 г. ператворана ў 37-ю гвардзейскую танкавую дывізію);
  • 66-я знішчальная авіяцыйная дывізія;
  • 67-я змешаная авіяцыйная дывізія;
  • 86-я зенітна-артылерыйская дывізія;

Склад на 01.07.1957 г.[6]:

  • упраўленне;
  • 33-я гвардзейская мотастралковая дывізія (выведзена ў Адэскую ВА);
  • 81-я гвардзейская мотастралковая дывізія (уведзена ў 1953 г. з Кіеўскай ВА, у 1957 г. выведзена назад);
  • 35-я гвардзейская танкавая дывізія;
  • 66-я знішчальная авіяцыйная дывізія (у 1957 годзе выведзена ў Адэскую ВА);
  • 67-я змешаная авіяцыйная дывізія;
  • 86-я зенітна-артылерыйская дывізія
Remove ads

Колькасць

  • 1947 — 60 000;
  • кастрычнік 1948 — 32 000;
  • ліпень 1949 — 28 000;
  • студзень 1950 — 32 000;
  • верасень 1952 — 32 000.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads