Астравыя (падсямейства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Астравыя (падсямейства)
Remove ads

Падсямейства Астравыя (лац.: Asteroideae) — адно з двух (паводле традыцыйнай класіфікацыі) ці адно прыкладна з дванаццаці (паводле сучаснай сістэмы класіфікацыі, якая ўлічвае даныя філагенетычнага аналізу) падсямействаў сямейства Астравыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Падсямейства Астравых аб'ядноўвае больш за тысячу родаў і больш за шаснаццаць тысяч відаў, у той час як другое падсямейства, Cichorioideae, або Латукавыя (Lactucoideae), або Liguliflorae, складаецца прыкладна з двухсот родаў і чатырох тысяч відаў.

Remove ads

Назва

У літаратуры часам сустракаецца іншая назва падсямейства — лац.: Tubiflorae. Такая назва звязана з тым, што ў прадстаўнікоў гэтага таксона кветкі галоўным чынам трубчастыя, а язычковымі бываюць толькі крайнія кветкі.

Трыбы

Thumb
Астра італьянская (Aster amellus).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Колькасць трыб у падсямействе Астравых складае больш за дваццаць.

Самая прымітыўная трыба падсямейства — Heliantheae.

Спіс трыб падсямейства Астравыя[1]:

  • Anthemideae
  • Athroismeae
  • Astereae Астравыя
  • Bahieae
  • Calenduleae
  • Chaenactideae
  • Coreopsideae
  • Doroniceae
  • Eupatorieae
  • Gnaphalieae
  • Helenieae
  • Heliantheae
  • Inuleae
  • Madieae
  • Millerieae
  • Neurolaeneae
  • Perityleae
  • Plucheae
  • Polymnieae
  • Senecioneae
  • Tageteae
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads