Ас-Садамія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ас-Садамія ці ж Мухафаза Кувейт (араб. محافة الكويت) — 19-я[1] мухафаза Ірака, заснаваная пасля ўварвання Ірака ў Кувейт у 1990 годзе. Гэтаму папярэднічала стварэнне марыянеткавай дзяржавы — Рэспублікі Кувейт. Адмова Ірака сысці з Кувейта прывяла да вайны ў Персідскім заліве і вяртання кувейцкага ўрада 26 лютага 1991.
Стрыечны брат прэзідэнта Садама Хусейна, бачны дзяржаўны і ваенны дзеяч Ірака, Алі Хасан аль-Маджыд, які кіраваў акупацыяй Кувейта, быў прызначаны губернатарам новастворанай мухафазы. Ён пераназваў захопленую тэрыторыю, назваўшы ў гонар сваяка — Садамія. У верасні Аль-Маджыд прыняў указ, па якім усе будынкі з эмблемай або карцінамі кувейцкага эміра павінны быць спалены, а ўладальнікі арыштаваны. Кувейтцам забаранілі насіць і адрошчваць бароды[2].
У лістападзе 1990 года новым губернатарам Кувейта быў прызначаны Азіз Саліх ан-Нуман, які таксама актыўна прымаў удзел у яго акупацыі. На новай пасадзе па яго распараджэнні ў Кувейце пачаліся масавыя рабаванні. Лічыцца, што ён таксама адказны за згвалтаванні кувейцкіх жанчын.
Remove ads
Зноскі
- 25-летие освобождения Кувейта . islamreview.ru. Праверана 16 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads