Ас з асаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ас з асаў» (фр.: L'as des as) — французская кінакамедыя 1982 года, рэжысёра Жэрара Уры.
Remove ads
Сюжэт
Першая сусветная вайна. Паміж двума лётчыкамі, французам (Жан-Поль Бельмандо) і немцам, ідзе паветраны бой. Француз, капітан Кавалье, выкарыстоўваючы дымавую заслону, заходзіць немцу ў хвост. Амаль застаўшыся без крылаў, немец, тым не менш, кідае сетку і блакуе французу прапелер. Абодва садзяцца якраз на лініі фронту паміж французскімі і нямецкімі пазіцыямі. Паветраны бой стыхійна пераходзіць у высвятленне адносін на зямлі, якое спыняе артылерыйскі агонь абодвух бакоў. Праціўнікам, якія сталі таварышамі па няшчасці, даводзіцца разам выбірацца з-пад агню.
1936 год. Германія. Набліжаецца берлінская Алімпіяда. З Францыі на Алімпійскія гульні едзе трэнер баксёрскай каманды Джо Кавалье, той самы былы лётчык. У цягніку яўрэйскі хлопчык просіць у яго аўтограф. На вакзале хлопчыка мусілі сустрэць ягоныя сваякі. Тым не менш, з-за праблем з уладамі яны на вакзал не прыехалі. Чулае сэрца Джо не можа кінуць небараку. Ён вырашае дапамагчы яму, і адначасова пакарыць сэрца прыгожай дзяўчыны, якую выпадкова абліў вадой на баксёрскім матчы.
Джо размяшчае ўсю сям’ю хлопчыка ў гасцініцы, у якой жыве французская Алімпійская зборная. Уначы ён даведаецца, што дзяўчына, сімпатыі якой ён прагнуў, напісала пра яго кампраметуючы артыкул.
На раніцу ён сустракае свайго старога сябра Гюнтэра — генерала Люфтвафэ. Джо просіць у яго машыну. На ёй ён адпраўляе яўрэйскую сям’ю ў Аўстрыю, але іх затрымлівае паліцыя. Джо зноў спрабуе дапамагчы сям’і выбрацца і памылкова прыводзіць іх у дом Гітлера, дзе іх прымаюць за музыкантаў. Пазней Джо падкладае запіску сястры Гітлера, у якой напісана, што яго сябар Гюнтэр у яе закаханы. Яны з’яжджаюць, пакінуўшы Джо ключы ад асабістай машыны Гітлера.
Джо разам з сям’ёй хлопчыка на асабістай машыне фюрара адпраўляецца ў Аўстрыю. Па дарозе ён машынай сутыкае вайсковы ўсюдыход, у якім за імі гнаўся Гітлер, у кювет, і фюрар апыняецца ў сажалцы. Дарога вольная, і Джо з пасажырамі шчасна прарываецца праз мяжу ў Аўстрыю. Паколькі яны едуць на асабістай машыне фюрара, гэта дае аўстрыйскім памежнікам нагоду лічыць, што гэта сам Гітлер уварваўся ў іх краіну.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads