Атар Васілевіч Тактакішвілі

савецкі грузінскі кампазітар, дырыжор, педгог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Атар Васілевіч Тактакішві́лі[3] (груз. ოთარ ვასილის ძე თაქთაქიშვილი; 27 ліпеня 1924 — 21 лютага 1989[4]) — савецкі грузінскі кампазітар, дырыжор, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст Грузінскай ССР (1961), Народны артыст СССР (1974). Аўтар музыкі Гімна Грузінскай ССР.

Хуткія факты Атар Васілевіч Тактакішвілі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тбілісі. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у Тбіліскай музычнай школе і музычным вучылішчы. У 1947 годзе скончыў Тбіліскую кансерваторыю, у 1950 годзе — аспірантуру (клас кампазіцыі С. В. Бархударана). З 1947 года выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі: выкладчык харавой літаратуры і кіраўнік хору, з 1952 года — паліфаніі і інструментоўкі кансерваторыі, з 1959 года — дацэнт (1959), з 1966 года — прафесар, 1962—1965 гадах — рэктар. У 1947—1952 гадах канцэртмайстар і дырыжор, у 1952—1956 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай харавой капэлы Грузіі. У 1965—1984 гадах Атар Тактакішвілі Міністр культуры Грузінскай ССР.

Remove ads

Грамадска-палітычная дзейнасць

Член КПСС з 1951 года. Член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Грузінскай ССР з 1963 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4, 5 і 11 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Грузінскай ССР 6—9 скліканняў. Член Камітэта па Ленінскіх прэміях у галіне навукі і мастацтва пры Савеце Міністраў СССР з 1963 года. Сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР з 1957 года. У 1961—1962 гадах — сакратар Саюза кампазітараў Грузінскай ССР.

Член Прэзідыума Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА.

Remove ads

Творчасць

Найбольш значныя дасягненні Атара Тактакішвілі оперным, кантатна-аратарыяльным і сімфанічным жанрах. У сваёй творчасці ён абапіраўся на традыцыі рускай і грузінскай музычнай культуры. Сярод твораў кампазітара: оперы «Міндыя» па матывах паэзіі Важа Пшавела (пастаўлена ў 1961 годзе), «Выкраданне Месяца» (1977), «Першае каханне», «Тры жыцці» (1967); араторыя «Па слядах Руставелі» (1964, тэкст І. В. Абашыдзэ), кантата «Гурыйскія песні» (1971); вакальна-сімфанічныя сюіты «Мегрэльскія песні» (1972), «З лірай Цэрэтэлі» (1983); дзве сімфоніі (1949, 1953); сімфанічная паэма «Мцыры» (1956); аднаактавы балет «Харэаграфічная сюіта» (1976); харавы цыкл «Карталінскія напевы»; творы для інструментаў з аркестрам, хоры, рамансы, музыка для тэатраў, кінафільмаў і інш. Аўтар музыкі Гімна Грузінскай ССР, якую напісаў у 1945 годзе яшчэ ў час вучобы ў Тбіліскай кансерваторыі.

Узнагароды і званні

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads