Тыфліскі павет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыфліскі павет (руск.: Тифлисский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў Тыфліскай губерні Расійскай імперыі і Грузінскай ССР. Павятовы горад — Тыфліс.

Remove ads
Гісторыя
Тыфліскі павет у складзе Грузінскай губерні быў утвораны ў 1801 годзе ў выніку далучэння Картлі-Кахецкага царства да Расіі. У 1840 годзе павет — у складзе Грузіна-Імерэцінскай губерні, з 1846 года — у Тыфліскай губерні. У 1880 годзе з часткі Тыфліскага павета вылучаны Барчалінскі павет.
У 1918 годзе павет разам з Тыфліскай губерняй увайшоў у склад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1929 годзе скасаваны з перадачай тэрыторыі ў Тыфліскую акругу.
Remove ads
Насельніцтва
Па выніках першага ўсеагульнага перапісу 1897 года насельніцтва павета склала 234 632 жыхары (137 849 мужчын, 96 783 жанчыны), пісьменных — 90 333 чал. ці 38,5 %. У павятовым горадзе Тыфліс — 159 590 чал.[2][3]
Нацыянальны склад
Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[2][3]:
- Грузіны — 80 293 чал. (34,22 %),
- Армяне — 57 933 чал. (24,69 %),
- Велікарусы (рускія) — 51 775 чел. (22,07 %),
- Татары (азербайджанцы)[заўв 1] — 13 764 чал. (5,87 %),
- Немцы — 5417 чал. (2,31 %),
- Палякі — 4918 чал. (2,10 %),
- Грэкі — 4554 чал. (1,94 %),
- Маларусы (украінцы) — 3450 чал. (1,47 %),
- Яўрэі — 3336 чал. (1,42 %),
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 50 сельскіх праўленняў[6].
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads