Атвержычы (археалагічныя помнікі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Атвержычы — бескурганны могільнік і 2 селішчы зарубінецкай культуры, курганны могільнік XXI стст. каля вёскі Атвержычы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Даследавалі ў 1950 — 1960-я г. Ю. У. Кухарэнка і К. В. Каспарава. На бескурганным могільніку ўскрыта 97 пахаванняў з трупаспаленнем у авальных або круглых ямах (I ст. да н.э. — I ст. н.э.). Знойдзена шмат ляпнога посуду, металічныя фібулы, буйныя шпількі, трапецападобныя падвескі, бранзалеты, скураны пояс, упрыгожаны бронзавымі пласцінамі і бляшкамі, і іншае. На адным з селішчаў раскапана паўзямлянка памерам 4,8 на 3 метры, заглыбленая ў зямлю на 0,7 метраў, з рэшткамі глінабітнай печы дыяметрам 0,65 метраў.

Каштоўнай знаходкай з’яўляецца скураны пояс па ўзоры паўночнагерманскіх паясоў[1], знойдзены ў жаночым пахаванні. Пояс уяўляў сабой кавалак скуры, упрыгожаны пласціначкамі і паяснымі кручкамі[2].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads