Юрый Уладзіміравіч Кухарэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Уладзіміравіч Кухарэ́нка (2 красавіка 1919, с. Чапля, Лэтычыўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 6 студзеня 1980, Масква, СССР) — савецкі і ўкраінскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1966).

Хуткія факты Юрый Уладзіміравіч Кухарэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 г. паступіў на Вышэйшыя музейныя курсы Наркамасветы РСФСР. У 1938 годзе ўступіў у шэрагі РСЧА і да 1947 г. служыў на Ціхаакіянскім флоце. У 1941 г. уступіў у КПСС. У 1943 г. экстэрнам скончыў гістарычны факультэт Хабараўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Пасля сканчэння аспірантуры пры Дзяржаўным гістарычным музеі з 1951 г. працаваў у Інстытуце археалогіі АН СССР.

Даследаваў гісторыю і археалагічныя помнікі Палесся, верхняга і сярэдняга Падняпроўя (Атвержычы, Вароніна, Велямічы, Дубай, Рамель, Рубель, Хотамель, Чаплін і інш.). Сабраў і сістэматызаваў звесткі пра археалагічныя помнікі Палесся ад неаліту да сярэднявякоўя і паказаў, што яно з даўніх часоў заселена чалавекам. Працы Кухарэнкі сталі падмуркам у рэканструкцыі гісторыі насельніцтва паўднёвай Беларусі і паўночнай Украіны ў I-м тыс. да н.э. — I-м тыс. н.э. Упершыню даў поўную характарыстыку зарубінецкай культуры. Паклаў пачатак сістэматызацыі паморскіх старажытнасцей у Беларусі, па матэрыялах Брэсцкага бескурганнага могільніка (Брэст-Трышын) прасачыў пранікненне плямён вельбарскай культуры на тэрыторыю Усходняй Еўропы. Першым з савецкіх даследчыкаў звярнуў увагу на ляпны посуд з больш ранніх раскопак на Жытоміршчыне і звязаў іх з пражскай культурай, што паклала пачатак вывучэнню славян V—VII стст. на тэрыторыі СССР.

Remove ads

Працы

  • Археология Польши. — М.: Наука, 1969. — 239 с.: ил., карт.
  • Зарубинецкая культура / Ю. В. Кухаренко; [отв. ред. А. П. Смирнов]; АН СССР, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1964. — 66, [1] с. — (Археология СССР. Свод археологических источников; Вып. Д1—19).
  • Могильник Брест-Тришин / Ю. В. Кухаренко; АН СССР, Ин—т археологии. — М.: Наука, 1980. — 126, [2] с.
  • Памятники железного века на территории Полесья / Ю. В. Кухаренко; под общ. ред. Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство АН СССР, 1961. — 70 с. — (Археология СССР. Свод археологических источников; [вып.] Д 1—29).
  • Первобытные памятники Полесья / Ю. В. Кухаренко; под общ. ред. Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство АН СССР, 1962. — 24 с. — (Археология СССР. Свод археологических источников; [вып.] Б 1—18).
  • Средневековые памятники Полесья / Ю. В. Кухаренко; под общ. ред. Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство АН СССР, 1961. — 39, [1] с. — (Археология СССР. Свод археологических источников; [вып.] Е 1—57).
  • Полесье и его место в процессе этногенеза славян // Полесье: (Лингвистика. Археология. Топонимика). — М., 1968;
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads