Атычная сістэма злічэння

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аты́чная сістэ́ма злічэ́ннянепазіцыйная сістэма злічэння, якая ўжывалася ў старажытнай Грэцыі да III ст. да н.э. Яна ўжывала ў якасці лічбаў грэчаскія літары, прычым лічбамі служылі першыя літары слоў, што абазначалі адпаведныя лікі.

Больш інфармацыі лічба, значэнне ...

Ужываліся таксама дадатковыя лічбы для абазначэння лікаў 50, 500, 5 000 і 50 000, якія ўяўлялі сабою спалучэнне лічбы 5 з лічбамі 10, 100, 1 000, 10 000.

Π
Δ
50
Π
Η
500
Π
Χ
5 000
Π
Μ
50 000

Пры запісе лікаў спачатку запісвалі большыя лічбы, потым – меншыя. Напрыклад,

ΗΔΔΠΙΙΙ     128
MM
Π
Χ
ΔΔΔΔ
    25 040


Прынцып запісу лікаў у атычнай сістэме злічэння мае значнае падабенства з рымскай сістэмай. Гэта можа быць звязана з уплывам усходнеміжземнаморскіх культур на этрускаў, у якіх рымляне запазычылі сістэму злічэння.

Пасля III ст. да н.э. атычная сістэма злічэння была выцеснена іанійскай.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads