Грэчаская сістэма злічэння

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грэ́чаская сістэ́ма злічэ́ннянепазіцыйная сістэма злічэння, якая ўжывае ў якасці лічбаў грэчаскія літары, а таксама дадатковыя сімвалы ς (стыгма), Ϙ (копа) і Ϡ (сампі).

Хуткія факты Інда-арабская сістэма злічэння, Усходнеазіяцкія сістэма злічэння ...

Гэтая сістэма прыйшла на змену атычнай, або старагрэчаскай, сістэме, якая панавала ў Грэцыі да III ст. да н.э. Каб іх адрозніць, сістэму, што разглядаецца тут, называюць таксама іанійскай або навагрэчаскай.

Патрэба захоўваць парадак літар дзеля захоўвання іх лікавых значэнняў прывяла да адносна ранняй (4 ст. да н.э.) стабілізацыі грэчаскага алфавіта.

1 α 10 ι 100 ρ
2 β 20 κ 200 σ
3 γ 30 λ 300 τ
4 δ 40 μ 400 υ
5 ε 50 ν 500 φ
6 ς 60 ξ 600 χ
7 ζ 70 ο 700 ψ
8 η 80 π 800 ω
9 θ 90 Ϙ 900 Ϡ

Гэтыя лічбы дазваляюць запісаць лікі ад 1 да 999. Напрыклад,

45 με
632 χλβ
970 Ϡο
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads