Атэнеум (Хельсінкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Атэнеум (Хельсінкі)map
Remove ads

Атэнеум (лац.: Atheneum, грэч. Αθήναιον, названы ў гонар старажытнагрэчаскай багіні Афіны) — цэнтральны мастацкі музей Фінляндыі. Знаходзіцца на плошчы Раўтаціентары, насупраць Цэнтральнага вакзала Хельсінкі.

Хуткія факты Атэнеум, Заснаваны ...

Музей валодае самай вялікай ў Фінляндыі калекцыяй твораў мастацтва, якая налічвае больш за 20 тысяч экспанатаў: карцін, скульптур, графікі і рысункаў пачынаючы з прац 1750-х гадоў і сканчаючы творчасцю мастакоў 1950-х гадоў.

Першапачаткова ў будынку музея размяшчаліся Акадэмія мастацтваў і Універсітэт мастацтваў і дызайну Хельсінкі. Атэнеум разам з комплексамі Кіясма і Мастацкім музеем Сінябрухава ўтварае Фінскую нацыянальную галерэю.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Бюсты Рафаэля, Фідыя і Брамантэ

Будаўніцтва будынка Атэнеума, спраектаванага архітэктарам Карлам Хеерам[fi], было завершана ў 1887 годзе. Над дэкаратыўнай часткай будынка працаваў вядомы фінскі скульптар Карл Шчостранд[fi].

Над галоўным уваходам размешчаны бюсты знакамітых дзеячаў класічнага мастацтва — Доната Брамантэ, Рафаэля і Фідыя. Апошні паверх завяршае франтон, які падтрымліваюць чатыры карыятыды, якія сімвалізуюць чатыры віды мастацтва: скульптуру, архітэктуру, жывапіс і музыку. Надпіс на лацінскай мове «Concordia res parvae crescent» — лац.: «Пры згодзе і малыя дзяржавы растуць»,[6] які ўпрыгожвае франтон, нагадвае пра супярэчнасці, што некалі існавалі паміж заснавальнікамі музея.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Атэнеум у 1890 г.

Экспазіцыя Атэнеума была адкрыта для публікі 13 кастрычніка 1888 года ў сувязі з чым гэты дзень адзначаецца як дзень нараджэння музея[7]. На працягу першага тыдня музей наведалі 577 чалавек.

Першапачаткова ў будынку музея знаходзіліся калекцыі Мастацкага таварыства Фінляндыі і дзейнічала школа рысаванне(пазней — Акадэмія выяўленчага мастацтва). Таксама ў будынку размяшчаліся калекцыі Таварыствы мастацкай прамысловасці Фінляндыі і размяшчалася мастацка-прамысловая навучальная ўстанова (пазней — Мастацка-прамысловы інстытут).

Са студзеня 2013 года творы мастацтва ў высокай раздзяляльнасці са збору музея можна будзе пабачыць на сайце Google Art Project.[8]

Remove ads

Калекцыя

Пачатак калекцыі паклалі 18 палотнаў, падораныя імператарам Мікалаем II Таварыству мастакоў Фінляндыі. Таксама ў першы год працы музея ў калекцыю паступілі карціны «Ачуньваючая» Хелене Шэрфбек, «Старыя на царкоўнай гары ў Руокалахты» Альберта Эдэльфельта, «Аголеная» і «Першы ўрок» Акселі Гален-Калелы, а таксама «Французскі вінны склеп» Эра Ярнефельта.

Калекцыя

Пачатак калекцыі паклалі 18 палотнаў, падораныя імператарам Мікалаем II Таварыству мастакоў Фінляндыі. Таксама ў першы год працы музея ў калекцыю паступілі карціны «Ачуньваючая» Хелене Шэрфбек, «Старыя на царкоўнай гары ў Руокалахты» Альберта Эдэльфельта, «Аголеная» і «Першы ўрок» Акселі Гален-Калелы, а таксама «Французскі вінны склеп» Эра Ярнефельта.

Thumb Thumb Thumb
«Старыя на царкоўнай гары ў Руокалахты»
Альберт Эдэльфельт
«Аголеная»
Акселі Гален-Калела
«Французскі вінны склеп»
Эра Ярнефельт

Асноўная экспазіцыя размешчана ў залах на трэцім паверсе будынка. У наш час у экспазіцыі музея прадстаўлены карціны такіх майстроў як Франсіска Гоя, Эдгар Дэга, Марк Шагал, Поль Сезан, Вінцэнт ван Гог. Творы рускіх мастакоў Шышкіна, Левітана, Паленава, Рэпіна таксама займаюць годнае месца ў зборы Атэнеума. Аднак большую частка калекцыі займаюць карціны фінскіх мастакоў: Акселі Галена-Калелы, Хуга Сімберга, Пекі Халанена, Альберта Эдэльфельта і інш.

На выстаўцы калекцыі пад назвай FIKUS прадстаўлены мастацкія фонды меншага аб’ёму, якія, аднак, больш глыбок асвятляюць які-небудзь твор, творчасць мастака або тэматыку калекцыі музея. Зменныя экспазіцыі прадстаўлены на ніжнім паверсе, а таксама ў выставачных залах на другім паверсе.[9]

Remove ads

Зноскі

  1. Finnish Museum StatisticsFinnish Heritage Agency. Праверана 15 лістапада 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q58633293'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3029524'></a>
  2. https://kartta.hel.fi/paikkatietohakemisto/pth/?id=386 Праверана 17 жніўня 2020.
  3. https://kartta.hel.fi/paikkatietohakemisto/pth/?id=273 Праверана 17 жніўня 2020.
  4. http://www.museot.fi/museohaku/index.php?museo_id=21094 Праверана 30 студзеня 2020.
  5. Частка фразы рымскага гісторыка Гая Салюстыя, «Concordia parvae res crescent, discordia maximae dilabintur» — «Пры згодзе і малыя дзяржавы растуць, пры разладах і вялікія разбураюцца»
  6. Музею Атэнеум спаўняецца 125 гадоў // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 кастрычніка 2013.(Праверана 14 кастрычніка 2025)
  7. Мастацкі музей Атэнеум далучыцца да праекта Google Art // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 17 снежня 2010.(Праверана 14 кастрычніка 2025)
  8. Выстаўка майстроў сімвалізму адкрываецца ў Атэнеуме // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 15 лістапада 2012.(Праверана 14 кастрычніка 2025)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads