Хелена Шэрфбек

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хелена Шэрфбек
Remove ads

Хе́лена Шэ́рфбек (фінск.: Helene Sofia Schjerfbeck, 10 ліпеня 1862, Хельсінкі, Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 23 студзеня 1946, Сальтшобадэн, Швецыя) — фінска-шведская мастачка, прадстаўніца мадэрну.

Хуткія факты Хелена Шэрфбек, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 10 ліпеня 1862 у Хельсінкі, сталіцы Вялікага Княства Фінляндскага Расійскай імперыі. Бацька — Свантэ Шэрфбек (18331876), маці — Вольга Іахана Прынц (18391923), старэйшы брат Магнус (18601933). [2]

Вывучала жывапіс у мастацкай школе Фінскага Таварыства Мастацтваў.

Удзельнічала ў выстаўках з 1880 года. У маладым узросце заваявала прызнанне. Атрымаўшы стыпендыю ад Сената Расійскай імперыі, вучылася ў Парыжы, у Акадэміі Каларосі.

Thumb
Подпіс Хелены Шэрфбек

Пісала пейзажы, партрэты, карціны на гістарычныя тэмы. Яе мастацкі стыль зведаў мноства змен — ад акадэмічнага рэалізму да экспрэсіянізму. Пэўны ўплыў на творчасць мастачкі аказалі творы Дастаеўскага, Пруста і Рэмбо.

З 1921 года жыла галоўным чынам у Хювінкяа. Напачатку Зімовай вайны пераехала ў Тэнала, дзе правяла каля года. У 1944 з'ехала ў Швецыю, дзе і сканала ў студзені 1946 года.

Remove ads

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996. Праверана 11 мая 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  2. Schjerfbeck, Helene (1862—1946) (англ.), (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads