Афанасій Пятровіч Шылін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Афанасій Пятровіч Шы́лін (1 верасня 1924 — 25 мая 1982) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Хуткія факты Афанасій Пятровіч Шылін, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся ў сяле Петрапаўлаўка Саратаўскай губерні (зараз у Новакузнецкім раёне Саратаўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў на шахце ў горадзе Ленінску-Кузнецкім Кемераўскай вобласці. У Чырвонай Арміі са жніўня 1942 года. У 1943 годзе скончыў 2-е Томскае артылерыйскае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 да студзеня 1945 г. у дзейнічаючай арміі на Паўднёвым, Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Асабліва вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра і ў час Вісла-Одэрскай аперацыі.

Пасля вайны А. П. Шылін працягваў ваенную службу. У 1946 г. скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1952 годзе Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага, у 1966 — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Займаў камандныя пасады ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння СССР, камандаваў ракетнай брыгадай, корпусам. З 1970 года — першы намеснік камандзіра 27-й гвардзейскай Віцебскай Чырванасцяжнай ракетнай арміі.
Са студзеня 1976 года генерал-лейтэнант Шылін А. П. на пасадзе намесніка старшыні Цэнтральнага камітэта ДТСААФ.

Аўтар кніг «Артиллерийский разведчик» (М., 1952), «Сила воина дисциплиной удвоена» (М., 1970) і інш.

Remove ads

Узнагароды

і інш.

Зноскі

1. Шилин Афанасий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads