Афанасій Сямёнавіч Трошын

вучоны ў галіне цытафізіялогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Афанасій Сямёнавіч Тро́шын[8] (руск.: Афанасий Семёнович Трошин; 23 снежня 1912(1912-12-23)[1], Альза[d], Чамзінскі раён[1][2]24 снежня 1985(1985-12-24)[1][3], Ленінград[4]) — савецкі вучоны ў галіне цыталогіі і цытафізіялогіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1960), доктар біялагічных навук.

Хуткія факты Афанасій Сямёнавіч Трошын, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Альза (зараз у Чамзінскім раёне Рэспублікі Мардовія, Расія). У 1936 годзе скончыў біялагічны факультэт[9] Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вучань Дз. М. Насонава[9][10]). У 1939—1940 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, з 1940 года працаваў ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны навуковым супрацоўнікам[10]. З 1941 па 1946 год праходзіў ваенную службу, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[10]. З 1946 па 1950 год А. С. Трошын працаваў ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны пад кіраўніцтвам Дз. М. Насонава, у 1950—1951 гадах у Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі імя М. М. Пятрова Міністэрства аховы здароўя СССР[10]. З 1951 па 1957 год на пасадзе навуковага супрацоўніка Заалагічнага інстытута Акадэміі навук СССР[10]. З 1957 года А. С. Трошын загадчык лабараторыі фізіялогіі клеткі Інстытута цыталогіі Акадэміі СССР, адначасова намеснік дырэктара, з 1958 года — дырэктар.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

А. С. Трошыну належаць больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі[10]. Асноўныя працы па фізіялогіі клеткі, праблемах клетачнай пранікальнасці і ролі клеткавых мембран. Распрацаваў сарбцыйную клетачнай пранікальнасці і размеркавання рэчываў паміж клеткай і асяроддзем (зарэгістравана як вынаходства ў 1964 годзе[10]).

Быў арганізатарам і галоўны рэдактарам часопіса «Цитология», рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Біялогія» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам бюро Аддзялення біяфізікі, біяхіміі і хіміі фізіялагічна актыўных злучэнняў і старшынёй Навуковага савета па праблемах цыталогіі Акадэміі навук СССР[10]).

Сярод апублікаваных прац:

  • Проблема клеточной проницаемости — М.— Л., 1956;
  • Транспорт сахаров через клеточные мембраны, [монография] / А. С. Трошин, Н. Н. Никольский; Академия наук СССР, Институт цитологии — Ленинград : Наука, Ленинградское отделение, 1973. — 221, [3] c. .- ил.;
  • Физиология клетки : учеб. пособие для учителей / А. С. Трошин, В. П. Трошина. — М. : Просвещение, 1979. — 120 с. : ил.;
  • Распределение веществ между клеткой и средой / А. С. Трошин, Академия наук СССР, Институт цитологии; отв. ред. А. Б. Каулин — Ленинград : Наука, Ленинградское отделение , 1985. — 191, [1] c. — ил.
Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads