Афераўшчына

вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Афе́раўшчына[1] (трансліт.: Afieraŭščyna, руск.: Аферовщина) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Назва, напэўна, паходзіць ад ахвяра (з варыяцыяй афера) у сэнсе «дар на царкву».

У XVIII стагоддзі Афёраўшчына ўваходзіла ў склад маёнтка Весніцк (агулам маёнтак меў 13 вёскак), які належаў ордэну піяраў у Лужках. На заходнім ускрайку вёскі знаходзілася невялічкая драўляная ўніяцкая царква, збудаваная піярамі. Але царкоўны прыход да пачатку XIX стагоддзя знаходзіўся ў вёсцы Слабодка і толькі потым жыхары вёскі сталі наведваць царкву ў Вялікіх Дольцах.

У 1834 годзе маёнтак быў канфіскаваны на карысць дзяржавы, адпаведна ўсе сяляне перайшлі ў катэгорыю дзяржаўных. Наступным крокам стала скасаванне ўніяцтва ў 1839 годзе і перавод сялян у праваслаўе.

У XIX стагоддзі сяло Афёраўшчына Барысаўскага павета Мінскай губерні ў скарбовым маёнтку з цэнтрам у Рагазіна. Належала да праваслаўнага Вялікадолецкага Свята-Духаўскага прыходу. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

У выніку Рыжскага мірнага дагавора апынулася ў складзе СССР. Савецка-польская мяжа праходзіла за некалькі кіламетраў на захад ад вёскі.

У 1921 годзе на базе прыходскай адкрыта працоўная школа.

З 1924 года ў складзе Весніцкага сельсавета Ушацкага раёна. Дзейнічаў калгас імя Валадарскага.

Падчас Другой сусветнай вайны вёска трапіла ў склад Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. У пачатку мая 1944 года, падчас праведзення карнай аперацыі «Вясенняе свята», у вёсцы знішчана 18 двароў, загублена 20 жыхароў[2].

З 18 сакавіка 1963 года ў складзе Вялікадолецкага сельсавета[3].

У 1964 годзе каля могілак у паўднёва-заходняй частцы вёскі пастаўлены абеліск на брацкай магіле партызан[4].

Remove ads

Дэмаграфія

  • 1883 год — 103 чал[5].
  • 1909 год — 241 чал.
  • 1926 год — 196 чал[6].
  • 1941 год — 211 чал.
  • 1969 год — 82 чал.
  • 2000 год — 19 чал.
  • 2022 год — 0 чал.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads