Ахалазія кардыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ахалазія кардыі
Remove ads

Ахалазíя кáрдыі — найбольш распаўсюджаная (>70%) першасная дыскінезія стрававода невядомай этыялогіі, характарызуецца падвышаным ціскам супакою і парушэннем рэлаксацыі ніжняй страваводнай сціскальніцы (НСС), а таксама адсутнасцю першаснай перыстальтычнай хвалі сярэдняй часткі стрававода. Парушэнне рэлаксацыі НСС, верагодна, выклікана пашкоджаннем і памяншэннем колькасці постгангліянарных нейронаў спляцення Аўэрбаха, адказных за рэлаксацыю НСС. З развіццём захворвання ўзнікае звужэнне стрававода, з пашырэннем прасвету вышэй і са значным станчэннем сценкі.

Хуткія факты Ахалазія кардыі, МКХ-11 ...
Remove ads

Сімптомы і плынь

Найбольш характэрнай з'яўляецца цяжкасць пры глытанні спачатку цвёрдай ежы, а пасля і вадкасцяў. Дысфагія можа суправаджацца: рэгургітацыяй ежы ў рот, болем у грудной клетцы, пякоткай, хранічным кашлем. Гэта прыводзіць да страты масы цела і недаядання; рэгургітацыя ежы можа прывесці да аспірацыйнай пнеўманіі і абсцэсу лёгкага. Іншыя ўскладненні: эзафагіт, дывертыкул ніжняй часткі стрававода, крывацёкі (рэдка).

Remove ads

Дыягностыка

  • Рэнтгенапіс стрававода пасля ўвядзення кантраснага рэчыва: НСС ў выглядзе «птушынай дзюбы», сценкі з гладкімі контурамі, рэзка звужваюцца дадолу.
  • Эндаскапія з'яўляецца абавязковай для выключэння іншых прычын звужэння, перадусім пухліны стрававода. Сярод іншага, высвятляе, ці суправаджаецца захворванне пранцамі страваводнай адтуліны дыяфрагмы, што вельмі важна перад правядзеннем аператыўнага лячэння. У цяжкіх выпадках ахалазіі: стрававод атанічны, пашыраны і звілісты, са зменамі ў слізістай абалонцы ў выніку хранічнага раздражнення застаялай ежай (эратэма, далікатнасць, раскеліны, кандыдоз), НСС зачынены і не адчыняецца падчас падачы паветра, але пры невялікім націсканні прапускае эндаскоп ў страўнік . Моцны супраціў і калянасць кардыяльнай часткі страўніка сведчыць на карысць іншай прычыны (постзапаленнае звужэнне, пухліна).
  • Манаметрыя стрававода выяўляе адсутнасць перыстальтыкі ў сярэдняй частцы стрававода (у > 90% пацыентаў) і змены тонусу НСС - павышэнне ціску спакою (> 45 мм рт.сл.) і парушэнне рэлаксацыі.

Дыягнастычныя крытэрыі

Дыягназ ставіцца на падставе рэнтгенапісу верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага тракта з кантрасным рэчывам і эндаскапіі, а для пацверджання выконваецца манаметрыя стрававода.

Remove ads

Лячэнне

Агульныя прынцыпы

  • Абмежаванне спажывання цяжкай для праглынання ежы; часам паказаная кашападобная дыета;
  • Пазбяганне спешкі і станаў павышанага эмацыйнага напружання, якія спрыяюць ахалазіі;
  • Узняцце падгалоўя ложка, каб прадухіліць аспірацыю.

Эндаскапічнае лячэнне

  • Механічнае пашырэнне стрававода: выконваецца з прэмедыкацыяй, пад рэнтгенаўскім кантролем. Эфектыўнасць паўторных маніпуляцый каля 80%. Ўскладненні: перфарацыя стрававода (у выпадку падазрэння выканаць рэнтгенапіс з водным кантрасным рэчывам), крывацёк з верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага тракта, рэфлюкс, эзафагіт, аспірацыйная пнеўманія.
  • Ін'екцыі батулатаксіна падчас эндаскапіі: тармозіць вызваленне ацэтылхаліну, тым самым зніжаючы спазму НСС. Метад рэкамендуецца, калі іншыя метады супрацьпаказаныя альбо неэфектыўныя. Эфектыўнасць паўторных ін'екцый каля 50%.

Аператыўнае лячэнне

Кардыяміятомія, г.зн. падоўжны надрэз цягліц стрававода і кардыі. Эфектыўнасць блізкая да эндаскапічнага пашырэння. Паказанні: звужэнне кардыі, якое перашкаджае эндаскапічнаму ўвядзенню правадніка ў страўнік, узрост <30 гадоў, перспектыва шматразовых працэдур пашырэння стрававода. Ускладненне - страўнікава-страваводны рэфлюкс. У некаторых выпадках (напр. вельмі вялікае пашырэнне стрававода) можа быць паказана сячэнне стрававода.

Фармакатэрапія

У якасці дадатку да інвазіўнага лячэння выкарыстоўваюцца лекавыя прэпараты, якія зніжаюць напружанне НСС: пераважна, 5-20 мг ізасарбіда дынітрату ротава 10-30 хв. перад ежай (эфект утрымліваецца ≈ 1,5 гадз.).

Прагноз

Большасць пацыентаў патрабуе частага эндаскапічнага або хірургічнага лячэння, і эфект часта з'яўляецца няпоўным. Пасля 15-25 гадоў, рызыка развіцця спінацэлюлярнай пухліны стрававода павялічваецца нават у 100 разоў (складае 1-3%), у сувязі з чым рэкамендуецца перыядычны эндаскапічны кантроль.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads