Ацэола

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ацэола
Remove ads

Ацэола (англ.: Osceola, семінол.: Asi-Yaholo; 1804 — 30 студзеня 1838 гг.), вядомы пры нараджэнні як Вільям Паўэл (англ.: William Powell) — легендарны правадыр семінолаў, арганізатар паўстання супраць улад ЗША, якое ўвайшло ў амерыканскую гісторыю пад назвай «другой семінольскай вайны»).

Хуткія факты Ацэола, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1804 г. ў аддаленай індзейскай вёсцы ў Алабаме. Маці была прадстаўніцай карэннага народа крык, а бацька — амерыканскім гандляром. Паколькі ў племені маці адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі, ён з нараджэння лічыўся індзейцам. У 1814 г., калі крык пацярпелі паражэнне ад арміі ЗША, Ацэола разам з блізкімі сваякамі пераехаў у Фларыду і далучыўся да семінолаў. Сваё імя Asi-Yaholo (літаральна: «стралок чорнага напоя») атрымаў пасля ініцыяцыі. Да пачатку паўстання Ацэола быў жанаты, меў дзвюх жонак.

28 мая 1830 г. быў прыняты закон аб перасяленні індзейцаў з тэрыторый на ўсход ад Місісіпі, у тым ліку з Фларыды. Правадыры семінолаў адмовіліся перасяляцца. Вілі Томпсан, прадстаўнік урада ЗША абвясціў, што не прызнае іх рашэння. Ацэола разглядаўся як адзін з прыхільнікаў Томпсана, магчымы кандыдат у правадыры, прызначаны ўрадам ЗША, і нават атрымаў ад яго сімвалічны падарунак — стрэльбу. Аднак 28 снежня 1835 г. Ацэола разам з прыхільнікамі падманам захапіў Томпсана ў палон і забіў яго, у той час як іншыя семінолы атакавалі калону амерыканскіх салдат.

У ЗША Ацэола разглядаўся як лідар паўстання семінолаў. У кастрычніку 1837 г. ён быў закліканы амерыканцамі да перамоў і падчас прыбыцця ў амерыканскі лагер арыштаваны. Ацэола трапіў у ваенную турму ў Паўночнай Караліне, дзе памёр 30 студзеня 1838 г. ад малярыі. Пасля яго смерці паўстанне семінолаў працягвалася да 1842 г.

Remove ads

Памяць

Ацэола — герой многіх гістарычных паданняў семінолаў. Яго імем названы шэраг населеных пунктаў у ЗША, запаведны лес у Фларыдзе. Падчас знаходжання Ацэолы ў турме амерыканскія мастакі малявалі яго партрэты. Пасля смерці вядомага правадыра была зроблена яго пасмяротная маска. Ацэола — папулярны персанаж амерыканскай культуры. Яму прысвечаны шэраг кінастужак, музычных і літаратурных твораў, у тым ліку верш Уолта Уітмена.

Remove ads

Зноскі

1. Seminole chief Osceola // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Osceola // MAK

3. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 10 жніўня 2021.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.

5. Find a Grave — 1996.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads