Алабама

штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Алабамаmap
Remove ads

Алабама (англ.: Alabama) — штат у групе штатаў Паўднёваўсходняга Цэнтра. Плошча 133,9 тыс. км². Насельніцтва 4,4 млн чалавек (2000). Адміністрацыйны цэнтр — горад Мантгомеры. Мае статут штата з 1819 года. Афіцыйная мянушка — «Сэрца Поўдня».

Хуткія факты Алабама, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Гістарычна тэрыторыю штата засялялі чакта, крык (маскогі) і іншыя народы з ліку «пяці цывілізаваных плямёнаў Аклахомы». Эрнанда дэ Сота абследаваў гэтыя землі ў 1540 годзе, а французы на чале з дэ Бьенвілем заснавалі першае сталае еўрапейскае селішча ў раёне сучаснага г. Мабіла ў 1702. Францыя саступіла рэгіён Вялікабрытаніі ў 1763, а тая, у сваю чаргу, змушаная была перадаць яго ЗША ў 1813, але Іспанія ўтрымлівала Мабіл да 1813 года. Паражэнне крыкаў у бітве пад Хорсшу-Бенд прывяло да прытоку белых пасяленцаў, якія зрабілі плантацыйнае рабства асновай эканомікі. Мантгомеры быў першай сталіцай Канфедэрацыі. Штат сур’ёзна папакутаваў за час Грамадзянскай вайны. Развіццё прамысловасці пачалося да канца XIX ст., але монакультура (бавоўна) прывяла да шырокамаштабнай дэпрэсіі ў сельскай гаспадарцы, узмоцненай у 1915 нашэсцем баваўняных шашолак. Змены ў эканоміцы ў 30-я гг. прывялі да развіцця энергетыкі і чорнай металургіі. У 1950—1960-я гг., нягледзячы на сур’ёзныя расавыя праблемы, штат цалкам перайшоў на шлях індустрыялізацыі.

Remove ads

Насельніцтва

(26 % чорнаскурага насельніцтва)

Вядомыя асобы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads