Аятала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аятала (перс.: آيتالله паходзіць ад араб. آية الله, аят аль ілах «Сцяг Алаха») — найвышэйшае духоўнае званне, якое даецца святарам джафарыцкай плыні ісламу. Тыя, хто мае гэта званне — знаўцы ісламскага права, багаслоўя і настаўнікі ў хазве — ісламскіх семінарыях. Ніжэйшае за аяталу званне — хаджат аль іслам.

Службовая лесвіца
Назва «аятала» значыць вышэйшую духоўную ступень у іарархіі шыізму — мучтахіт. Ступень дае права настаўнічаць у хазве, выдаваць фетвы абавязковыя для выканання вернікамі. Фетвы грунтуюцца а веданні запаведзяў Алаха. Аятала можа не толькі выдаваць фетвы, але судзіць і караць за не трымання запаведзяў Карану. Гэта адрознівае аятол ад святароў іншых рэлігій.
Вялікія аятолы — марджа
Толькі некалькі з аятолаў называлія «вялікі аятала» («Аятола Узма»). Звычайна гэта звязана з вялікай папулярнасцю сярод вернікаў. Вялікі аятала выдае кнігу са сваімі думкамі, дзе можна знайсці адказы на мноства пытанняў, якія паўстаюць перад вернікамі ў асабістым жыцці. Такія кнігі называюць — Рэзала, яны ёсць вольным пераказам кнігі «Аль Урваці Ль Вутка», дзе выказванні вядомых старажытных святых прыстасоўваюць да сучаснага жыцця.
На пачатку XXI ст. жыло каля 70 вялікіх аятол. Сярод іх Алі Хаменеі. Каля 7 вялікіх аятол жыве ў Іраку ў Наджафе — важным асяродку шыізму.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
